Лісандра Мартынэс | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 студзеня 1998[1][2] (27 гадоў) | |
Рост | 175 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Манчэстэр Юнайтэд | |
Нумар | 6 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2018 2017—2018 2018—2019 2019—2022 2022— |
Ньюэлз Олд Бойз → Дэфэнса і Хустысія (арэнда) Дэфэнса і Хустысія Аякс Манчэстэр Юнайтэд |
0 (0) 21 (1) 25 (2) 74 (6) 48 (1) |
Зборныя | ||
2019— | Аргентына | 26 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ліса́ндра Марты́нэс (па-гішпанску: Lisandro Martínez); нар. 18 студзеня 1998 году) — аргентынскі футбаліст, абаронца ангельскага клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Аргентыны. Акрамя таго здольны выступіць на пазыцыях левага абаронцы і цэнтральнага паўабаронцы, дзе часам гуляў у складзе «Дэфэнсы і Хустысіі» і «Аякса».
Выхаванец шэрагу аргентынскіх клюбаў, у тым ліку «Ньюэлз Олд Бойз». Дэбютаваў у складзе памянёнай каманды ў сэзоне 2016—2017 гадоў у матчы супраць «Гадой-Крус»[3]. Аднак, хутка гулец спачатку на правах арэнды, а потым на паўнавартасны кантракт далучыўся да клюбу «Дэфэнса і Хустысія». Свой першы матч за новы клюб згуляў 13 кастрычніка ў матчы супраць «Сан-Лярэнса».
17 траўня 2019 году аргентынскі клюб паведаміў аб складаньні дамовы зь нідэрляндзкім «Аяксам» пры ўмове праходжаньня мэдычнага агляду[4]. Эўрапейцы заплацілі аргентынцам 7 мільёнаў эўра за трансфэр абаронцы[5]. 1 ліпеня футбаліст склаў чатырохгадовы кантракт з амстэрдамскім клюбам[6]. Запачаткаваў кар’еру ў новым месцы матчам Супэркубка Нідэрляндаў супраць ПСВ. Ужо ў другім матчы Эрэдывізіі супраць «Эмэну» быў прызнаны найлепшым гульцом сустрэчы[7]. Свой першы гол забіў 28 верасьня, дзякуючы чаму адкрыў лік у матчы супраць «Гронінгену». 16 ліпеня 2022 году было абвешчана, што «Манчэстэр Юнайтэд» выкупіў правы на гульца[8]. 7 жніўня Мартынэс дэбютаваў у кашулі новага клюбу ў матчы Прэм’ер-лігі зь лікам 2:1 супраць «Брайтан энд Гоўв Альбіёну»[9]. Ужо адразу па дэбюце быў абраны гульцом «Манчэстэр Юнайтэд» месяцу. Хутка стаў футбалістам асноўнага складу.
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны 22 сакавіка 2019 году ў матчы супраць зборнай Вэнэсуэлы[10]. Пасьля да зборнай не выклікаўся, але быў уключаны ў заяўку на Кубак Амэрыкі 2021 году.
«Аякс»:
«Манчэстэр Юнайтэд»:
Аргентына:
Манчэстэр Юнайтэд — цяперашні склад
|
---|
1 Баіндыр · 2 Ліндэлёф · 3 Мазраўі · 4 дэ Ліхт · 5 Магуайр · 6 Мартынэс · 7 Маўнт · 8 Фэрнандыш · 9 Гёйлюн · 10 Рашфард · 11 Зыркзээ · 12 Малясія · 14 Эрыксэн · 15 Яро · 16 Дыяльлё · 17 Гарнача · 18 Казэміру · 20 Далот · 21 Матэўс · 22 Гітан · 23 Шоў · 24 Анана · 25 Угартэ · 35 Эванз · 37 Мэйну · 43 Кольер · 44 Гор · Трэнэр: тэн Гаг |