Магда Вашар’ява | |
Magda Vášáryová | |
славацкая акторка, палітык, дыплямат | |
Дэпутат Нацыянальнага сходу Славаччыны | |
---|---|
17 чэрвеня 2006 — сакавік 2016 | |
Амбасадарка Славаччыны ў Польшчы | |
2000 — 2005 | |
Папярэднік: | Ондрэй Немчак |
Наступнік: | Францішак Ружычка |
Амбасадарка ЧСФР у Аўстрыі | |
1990 — 1993 | |
Наступнік: | Павал Яйтнэр |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
26 жніўня 1948 (75 гадоў) Баньска Шцьяўніца, Чэхаславаччына |
Партыя: | СДХУ — ДП |
Сужэнец: | Мілан Ласіца[d] і Dušan Jamrich[d][1] |
Дзеці: | Гана, Зоф’я |
Адукацыя: | Унівэрсытэт Коменскага |
Узнагароды: | |
Ма́гда (Магдале́на) Ваша́р’ява (па-славацку: Magda Vášáryová; нар. 26 жніўня 1948, Баньска Шцьяўніца, Чэхаславаччына) — славацкая акторка, дыпляматка, дзяржаўная дзяячка.
Скончыла матэматычна-фізычную гімназію ў Браціславе, філязофскі факультэт Ўнівэрсытэту Коменскага ў Браціславе (1966—1971).
Тэатральную кар’еру пачала ў 1970 року. Працавала ў тэатрах „Новая сцэна“ (1971—1983), Славацкім нацыянальным тэатры (1983—1990).
У 1990—1993 — амбасадарка ЧСФР у Аўстрыі[2].
3 траўня 1993 заснавала Славацкае таварыства замежнай палітыкі[3], зьяўлялася ягонай кіраўніцай да 2000 року[4].
Брала ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 1999 року, атрымала 6,6% галасоў выбарцаў[5].
У 2000—2005 — амбасадарка Славаччыны ў Польшчы[6].
З 21 лютага 2005 — намесьніца міністра замежных і эўрапейскіх справаў у другім урадзе Мікулаша Дзурынды[7].
Улетку 2005 року ўступіла ў Славацкую дэмакратычную і хрысьціянскую унію[7]. Ад яе абраная дэпутаткай парлямэнту 2006 року скліканьня, у 2010 року пераабраная. Выйшла з партыі СДКУ — ДП 12 сьнежня 2013 року[8].
Валодае ангельскай, нямецкай, польскай, расейскай, сэрсбкахарвацкай і францускай мовамі.
Дэбютавала ў кіно ў 15-гадовым веку (роля дзяўчынкі Эвы ў фільме „Senzi mama“). Пасьля галоўнай ролі ў фільме Францішка Ўлачыла „Маркета Лазарава“ стала адной з найпапулярнейшых акторак у краіне. Сярод шматлікіх роляў асабліва вылучаюцца здымкі ў фільмах „Радуз і Магулена“, „Уцекачы і пілігрымы“, „Прынц Баяя“, „Русалка“, „Пастрыжыны“
Аўтарка кнігі ўспамінаў пра Баньску Шцьяўніцу „Krátke listy jednému mestu“ (1988).
Сястра акторкі Эміліі Вашар’явай.
Першы муж — актор Душан Ямрых. Другі — Мілан Ласіца. Мае двух дачок.