27 жніўня [ст. ст. 16 жніўня] 1772 году Кацярына ІІ падпісала закон («плакат») пра прызначэньне жыхарам тэрміну для прыняцьця прысягі, пра пастанову слупоў на новых межах, пра збор у скарб з усіх прыбыткаў і пра суды па тамтэйшых правах і звычаях.[5]
Празь месяц Чэрнышоў паведамляў пра ўчыненьне ў Беларускіх губэрнях вопісу аб пагалоўным збору падаткаў, аб пераводзе мытні на новую мяжу й пра збор з тавараў пошлін, пра карчмы й гандаль віном і сольлю, пра здачу на арэнду вёсак.[6]
29 верасьня [ст. ст. 18 верасьня] 1772 зацвердзілі штаты губернскій канцылярый.[7][8]
20 кастрычніка [ст. ст. 9 кастрычніка] 1772 ўтвораны правінцыі: Амсьціслаўскую, Аршанскую, Магілёўскую, Рагачоўскую. Правінцыя ўзначальвалася прызначаным Сэнатам па прапанове губэрнатара ваяводам, пры якім дзейнічала правінцыяльная канцылярыя. У штат канцылярыі ўваходзілі 1 асэсар, 2 сакратары, 1 пратакаліст, 1 рэгістратар, 2 канцылярысты, 1 падканцылярыст, 4 капіісты, 1 пераплётчык, 1 кат. Пры правінцыйнай канцылярыі была вайсковая каманда ў складзе 57 чалавек пад камандаваньнем афіцэрам у чыне паручніка.[9] Правінцыйная канцылярыя мела адміністрацыйныя й паліцэйскія абавязкі: кантроль за выкананьнем казённых інтарэсаў і судовы разбор грамадзянскіх пазоваў, набор рэкрутаў, злоў зладзеяў і разбойнікаў, утрыманьне шляхоў зносін, выкананьне правілаў гандлю, санітарны стан гарадоў і мястэчак, проціпажарная бясьпека, ахова здароўя, забароненыя гульні, карчмарства, збор падаткаў (падушных, за вінны продаж, продаж солі, арэндавых грошай) і адпраўка іх у камэральную экспэдыцыю губэрнскай канцылярыі, улік зьвестак пра пасеве і ўраджаі хлеба, цэн на харч і фураж, справы пра ўцёках і пакрывальніцтве прыгонных сялян і рэкрутаў, забойстве, гвалце, крадзяжах, цяжбах і спрэчках паміж сялянамі, якія перавышалі 25 руб. пазову, апэляцыі на выракі павятовых камісарскіх судоў.[10] 25 сьнежня [ст. ст. 14 сьнежня] 1772 ў штат была ўведзена пасада пракурора.[11]
Пасьля апублікаваньня «плаката» пра далучэньне земляў Рэчы Паспалітай да Расеі й нават пасьля прынясеньні некаторымі жыхарамі прысягі, рускі амбасадар у Варшаве 7-га верасьня 1772 года, супольна з прускім амбасадарам (аўстрыйскі амбасадар ўручыў дэклярацыю трохі пазьней) уручылі ўраду дэклярацыю пра разьвязаны трыма дзяржавамі падзел Рэчы Паспалітай. Вырашыўшы дамагчыся згоды на пастаўленыя імі новыя межы не толькі ад караля, але й ад сойма, напачатку лістапада 1772 году рускі, аўстрыйскі і прускі амбасадары падалі каралю вымогу пра скліканьне сойма. 22 сьнежня [ст. ст. 11 сьнежня] 1772 кароль абвясьціў пра скліканьне сходу сэната дзеля абмеркаваньня пытаньня пра сойм. 29 студзеня [ст. ст. 18 студзеня] 1773 году, прыехала толькі невялікая частка сэнатараў (большасьць іх была падкупленай). Гэты сэнат пагадзіўся на скліканьне сойма ў Варшаве на 9 красавіка [ст. ст. 28 сакавіка] 1773 году. Сойм таксама быў вельмі малалюдны (на ім была толькі шостая частка звычайнай колькасьці земскіх паслоў дэпутатаў), і большасьць удзельнікаў яго таксама была падкупленай. У выглядзе таго, што па законах «liberum veto» голас аднаго нязгоднага земскага амбасадара на сойме разладжавае справу, сойм, пад ціскам амбасадараў трох дзяржаў, абвясьціў сябе (1-га красавіка 1773 г.) сконфідераванным (г. зн. вырашаючым справы большасьцю галасоў). Пад пагрозай іншаземнай вайсковай сілы, сойм пагадзіўся ўпаўнаважыць дзеля заключэньня трактата Польшчы з трыма дзяржавамі адмысловую камісію, што склалася з сэнатараў і земскіх амбасадараў, прыдатны гэтым дзяржавам.
29 верасьня [ст. ст. 18 верасьня] 1773 году паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай быў падпісаны рускім амбасадарам і чальцамі соймавай камісіі трактат «пра аднаўленьне міру паміж абедзьвюма дзяржавамі й пра далучэньне да Расеі некаторых ад Польшчы зямель». Па гэтым трактаце, паміж Расеяй і Польшчай усталёўваліся мір, згода і сяброўства на падставах Варшаўскага трактата 1768 году. Дзеля поўнага спыненьня ўсіх памежных спрэчак паміж дзьвюма дзяржавамі. Польшча саступала Расеі вядомую прастору сваёй зямлі. Расея адмаўлялася ў будучыні ад усіх праў і дамаганьняў на якую ні будзь вобласьць Рэчы Паспалітай, абавязвалася надаць рыма-каталікам абодвух абрадаў у адышоўшых да яе абласьцях поўную волю ў веры й недатыкальнасьць маёмасьці, гарантавала Польшчы захаваньне ў моцы усіх тых канстытуцый вольнаго рэспубліканскага й незалежнага кіраваньня. У асобным акце, прынятым 26 сакавіка [ст. ст. 15 сакавіка] 1775 году, Расея гарантавала Рэчы Паспалітай захаванне кардынальных правоў. 22 красавіка [ст. ст. 11 красавіка] 1775 году гэты акт і дагавор пра падзел атрымалі фармальную санкдыю па насяджэньні сейма ў Варшаве.[12][13][14]
2 жніўня [ст. ст. 22 ліпеня] 1773 падзялілі правінцыі на паветы, якія кіраваліся Камісарыятамі.[15][16]
Тэрыторыя першага разьдзелу была для Кацярыны ІІ мейсцам экспэрымэнту ў галіне адміністрацыйнага законадаўства. Пазьней аднак, калі ў 1775 г. «Учрежденіе о правленіи губерніями» (рас.) выразна вызначыла, які мае быць адміністрацыйны падзел усяе Расеі, — асобныя мясцовыя варункі Беларуска-Літоўскае дзяржавы аказаліся перашкодай у хуткім правядзеньні яго ў жыцьцё.[17]
Магілёўская губэрня адноўленая 11 сакавіка [ст. ст. 27 лютага] 1802.[24][25][26]
7 сакавіка [ст. ст. 23 лютага] 1840 году скасаваны Бабінавіцкі павет, тэрыторыя далучана да Аршанскага павету.[27]
7 студзеня [ст. ст. 26 сьнежня] 1862 году Копыскі павет скасаваны. Утвораны Горацкі павет з частак тэрыторыі Аршанскага, Магілёўскага й Копыскага паветаў.[28]
^Къ Nо 14.014.— Іюля 22 (1773). Штаты Бѣлорусскихъ Губерній. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 44 Ч. 2: Книга штатовъ. — С. 147—152. (№ 14014).
^Къ Nо 19.281. — Феараля 18 (1800). (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 44 Ч. 2: Книга штатовъ. — С. 336—338. (№ 19281).
Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов. — Менск: Издательство Академии Наук БССР, 1961. — Т. 3. Воссоединение Белоруссии с Россией и её экономическое развитие в конце XVIII — первой половине XIX века (1772—1860). — 626 с. — 1600 ас.
Могилевская губернія. XXIII. (рас.) / Под ред. Н.А. Тройницкого // Первая Всеобщая перепись населенія Россійской имперіи 1897 г.. — С.-Петербургъ: Изд. Центр. стат. ком. М-ва вн. дел, 1903. — С. XVI, 276.
Могилевская губернія. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведнік. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155—235.
Могилевская губернія. (рас.) // Ф. А. Брокгаузъ (Лейпцигъ), И. А. Ефронъ (С.-Петербургъ) Энциклопедическій словарь : энцыкляпэдыя. — С.-Петербургъ: Типо-Литографія И. А. Ефрона, 1896. — Т. XIXа Михаила орденъ—Моковскій Телеграфъ. — С. 567—572 + карта.