Мадлен дэ Скюдэры | |
Madeleine de Scudéry | |
![]() Мадлен дэ Скюдэры. Партрэт працы невядомага мастака, XVII стагодзьдзе | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 15 лістапада 1607[1] |
Памерла | 2 чэрвеня 1701[3][4][5][…] (93 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, гаспадыня літаратурнага салёну, літаратар, навэлістка, паэтка, француская маралістка, філёзаф |
Жанр | раман з ключом[d] |
Мова | француская |
Подпіс | ![]() |
Мадлен дэ Скюдэры (па-француску: Madeleine de Scudéry, 15 лістапада 1607, Гаўр, Францыя — 2 чэрвеня 1701, Парыж, Францыя) — француская пісьменьніца, прадстаўніца прэцыёзнай літаратуры.
Мадлен дэ Скюдэры пасірацела ў шасьцігадовым узросьце; атрымала добрую адукацыю высілкамі дзядзькі. У 1630 годзе пераехала ў Парыж да свайго брата Жоржа дэ Скюдэры; наведвала салён спадарыні Рамбуе, дзе яе называлі «Сафо». Пасьля заходу салёна Рамбуе, у 1652 годзе адчыніла свой уласны; яго наведвалі Лярашфуко, мадам дэ Ляфает, мадам дэ Сэвінье. У часы Фронды была прыхільніцай прынца Кандэ.
Мадлен дэ Скюдэры не адрозьнівалася прыгажосьцю; замуж яна ня выйшла паводле перакананьняў, аддаючы перавага плятанічнаму пачуцьцю (заклад свабоды ад шлюбнай сувязі). У гэтым сэнсе яе можна лічыць папярэдніцай фэмінізму. «Сафо» набыла эўрапейскую славу, а ў 1695 годзе Людовік XIV загадаў выбіць мэдаль зь ейнай выявай.
Кар’еру пісьменьніцы пачала ў 1641 годзе. Усе свае галянтна-гераічныя раманы друкавала пад імем брата (частка гэтых раманаў была напісана ў суаўтарстве зь ім).
Мадлен дэ Скюдэры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў