Макс Фасмэр

Макс Фасмэр
па-нямецку: Max Vasmer
Дата нараджэньня 28 лютага 1886(1886-02-28)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 30 лістапада 1962(1962-11-30)[3][1][2] (76 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак мовазнавец, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра мовазнаўства і лексыкаграфія
Месца працы
Сябра ў Акадэмія навук СССР[d], Аўстрыйская акадэмія навук[d], Пруская акадэмія навук[d], Вугорская акадэмія навук, Акадэмія навук і літаратуры ў Майнцы[d], Расейская акадэмія навук, Акадэмія навук НДР[d], Саксонская акадэмія навук[d], Імператарскае Рускае археалагічнае таварыства[d], Каралеўская акадэмія славеснасці, гісторыі і антыкварыяту[d], Саксонская акадэмія навук[d], Швэдзкая каралеўская акадэмія навук і Дацкая каралеўская акадэмія навук[d]
Навуковая ступень доктарская ступень[d][4]
Узнагароды
Вялікі афіцэрскі крыж ордэна „За заслугі перад Фэдэратыўнай рэспублікай Нямечччыны“

Фасмэр Макс Юліюс Фрыдрых (ням. Max Julius Friedrich Vasmer, рас. Максимилиан Романович Фасмер; 28 лютага 1886, Санкт-Пецярбург — 30 лістапада 1962, Бэрлін) — нямецкі філёляг-славіст, аўтар шматлікіх працаў з славянскіх моваў і гісторыі расьсяленьня народаў ува Ўсходняй Эўропе, дасьледнік усходнеславянскай антрапаніміі і тапаніміі. Сябра некалькіх навуковых акадэміяў Нямеччыны, замежны сябра-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1928 год). Аўтар найбольшага этымалягічнага слоўніка расейскай мовы (па-расейску выйшаў з друку у 1964—1973 гадох у перакладзе і з дапаўненьнямі Алега Трубачова).

З купецкай сям’і расейскіх немцаў. У 1907 годзе скончыў Санкт-Пецярбурскі ўнівэрсытэт, дзе вывучаў параўнальнае мовазнаўства і славістыку. У 1908—1910 гадох навучаўся ва ўнівэрсытэтах Кракава, Вены і Грацу.

У 1917—1918 гадох быў прафэсарам з індаеўрапейскага мовазнаўства і славянскай філялёгіі на Філялягічным факультэце Саратаўскага ўнівэрсытэту.

У 1925 годзе пераехаў у Бэрлін.

У 1926 годзе браў удзел у менскай Акадэмічнай канфэрэнцыі па ўнармаваньні беларускага правапісу.

Дзеля абгрунтаваньня этымалёгіі назвы Літва зь летувіскай мовы прыводзіў сфальсыфікаваную старажытнарускую форму Литъва з спасылкай на Аповесьць мінулых часоў[5]. Аднак гісторык Валянцін Янін і лінгвіст Андрэй Залізьняк зьвяртаюць увагу на тое, што напраўду ў адпаведнай крыніцы — як і ў іншых старажытных рускіх крыніцах — бытуе выняткова форма Литва, што фактычна зьняпраўджвае гіпотэзу пра запазычаньне славянамі назвы Літва зь летувіскага Lietuvа[6].

Падтрымаў меркаваньне летувіскага мовазнаўцы Казімера Бугі датычна наддняпроўскай прарадзімы балтаў. Заявіў, што ў арэал прарадзімы балтаў трэба таксама ўлучыць басэйны рэк Вялікай, Ловаці, верхняй Волгі, Акі і Дзясны. Лічыў голядзь, вядомую з старажытных рускіх летапісаў і разьмешчаную ў басэйне ракі Протвы, рэшткамі колішняга балтыйскага этнасу[7].

  1. ^ а б Max Vasmer // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б Brozović D., Ladan T. Max Vasmer // Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с.
  3. ^ а б Фасмер Макс // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118767356 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ Литва // Фасмер М. Р. Этимологический словарь русского языка. — М.: Прогресс, 1964—1973.
  6. ^ Янин В. Л., Зализняк А. А. Новгородские грамоты на бересте. — М., 1993. С. 245.
  7. ^ Супрун В. За смугою часу: (даследаванні і меркаванні). — Менск: Полымя, 1994. С. 24—43.