Мальбарк | |||||
польск. Malbork | |||||
![]() Замак крыжакоў. Выгляд з заходняга боку | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | XIII стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1286 | ||||
Былая назва: | Марыенбург | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Паморскае | ||||
Павет: | Мальбарскі | ||||
Гміна: | Мальбарк | ||||
Плошча: | 17,15 км² | ||||
Вышыня: | 6—30 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 38 179 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2226,18 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 55 | ||||
Паштовыя індэксы: | 82-200 — 82-210 | ||||
Нумарны знак: | GMB | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°1′42.46″ пн. ш. 19°2′39.66″ у. д. / 54.0284611° пн. ш. 19.04435° у. д.Каардынаты: 54°1′42.46″ пн. ш. 19°2′39.66″ у. д. / 54.0284611° пн. ш. 19.04435° у. д. | ||||
Мальбарк на мапе Польшчы ![]() ![]() Мальбарк | |||||
![]() | |||||
www.malbork.pl |
Ма́льбарк (па-польску: Malbork, па-нямецку: Marienburg, па-лацінску: Civitas Beatae Virginis) — места ў Паморскім ваяводзтве паўночнай Польшчы, у дэльце Віслы. Цэнтар Мальбарскага павету.
Каля 1274 року крыжакі пачалі ўзводзіць моцна фартыфікаваны замак у ніжнім цячэньні Ногату. Будаваны замак і ягоныя ваколіцы атрымалі назву Марыенбург, ці места Марыі, па імю патронкі Ордэну.
У 1286 паселішча вакол замку атрымала мескія правы ад краёвага магістру Конрада фон Тырбэрга-малодшага.
У 1309—1457 роках Мальбарк быў сядзібай вялікага магістру крыжацкага ордэну і сталіцай ордэнскай дзяржавы. Падчас Трынаццацігадовай вайны Мальбарскі замак быў перададзены Ордэнам пад заклад сваім жаўнерам з Багеміі. Тыя замест вяртаньня прадалі яго ў 1457 року каралю польскаму Казіміру IV. Насельнікі места, што паўстала вакол замку, пратэставалі супраць далучэньня да польскай дзяржавы. Тры гады ягоныя жыхары на чале з бурмістрам Барталямэем Блюмэ змагаліся з палякамі. Пасьля авалоданьня Марыенбургам палякі павесілі і чацьвяртавалі Блюмэ, яшчэ 14 чыноўнікаў і 3 рыцары былі кінутыя ў сутарэньні, дзе й памерлі[1]. У 1864 року Барталямэю Блюмэ быў пастаўлены помнік[2].
Паводле ўмоваў Торунскага міру 1466 року ў складзе польскай правінцыі Каралеўская Прусія. У 1466—1772 роках — сталіца Мальбарскага ваяводзтва Рэчы Паспалітай.
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай у 1772 року адышоў да Каралеўства Прусія.
З 1871 року — у складзе Нямецкай імпэрыі.
Па ўмовах Вэрсальскай дамовы для насельнікаў Усходняе Прусіі быў праведзены плебісцыт па пытаньні далучэньня іх да Польшчы. 9 641 жыхар Мальбарку выказаўся за тое, каб застацца ў складзе Нямеччыны, і 165 жыхароў за ўваход у склад Польшчы[3]. Па выніках рэфэрэндуму места ўвайшло ў склад адміністратыўнага рэгіёну Марыенвэрдэр Усходняй Прусіі.
Падчас Другой сусьветнай вайны ў Мальбарку разьмяшчаўся авіяцыйны завод «Фокэ-Вульф», двойчы бамбаваны амэрыканскімі самалётамі. Напрыканцы вайны места было абвешчанае адной з, амаль усе цывільныя жыхары (акрамя 4000 чалавек) эвакуяваныя. У пачатку 1945 року Мальбарк стаўся полем жорсткіх бітваў і быў амаль цалкам зруйнаваны. Змаганьне скончылася 9 траўня 1945 року[4] захопам Мальбарку Чырвонай Арміяй. Пасьля гэтага ўсё астатняе цывільнае насельніцтва зьехала ці зьнікла бязь вестак. У чэрвені 1945 места было перададзенае ў кіраваньне польскім уладам.
У 1975—1998 роках уваходзіў у склад Эльблёнскага ваяводзтва.
На тэрыторыі места дзеюць: