Мальданада

Мальданада
Сьцяг Мальданада
Дата заснаваньня: 1755
Краіна: Уругвай
Дэпартамэнт: Мальданада
Плошча:
  • 192 км²
Вышыня: 24 м н. у. м.
Насельніцтва:
  • 86 782 чал. (2011)
Паштовы індэкс: 20000
Геаграфічныя каардынаты: 34°54′31.77″ пд. ш. 54°57′29.11″ з. д. / 34.908825° пд. ш. 54.9580861° з. д. / -34.908825; -54.9580861Каардынаты: 34°54′31.77″ пд. ш. 54°57′29.11″ з. д. / 34.908825° пд. ш. 54.9580861° з. д. / -34.908825; -54.9580861
Мальданада на мапе Ўругваю
Мальданада
Мальданада
Мальданада
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.maldonado.gub.uy/

Мальдана́да (па-гішпанску: Maldonado) — горад ва Ўругваі, які месьціцца ў аднайменным дэпартамэнце. Згодна з перапісам насельніцтва 2011 году места ёсьць сёмым паводле колькасьці жыхароў горадам краіны.

Назва паселішча паходзіць ад прозьвішча лейтэнанта Франсіска Мальданада, якога пакінуў на чале групы італьянскі дасьледнік Сэбастыян Кабат, які выправіўся ў Кастылію ў студзені 1530 году. Але закладзенае паселішча было ў жніўні 1755 году на прапанову губэрнатара Мантэвідэо Хасэ Хаакіна дэ Віяны. Будынкі, якія былі пабудаваныя вакол гарадзкога пляцу, у тым ліку і катэдра, нагадваюць традыцыйны гішпанскі стыль, што даказвае, што менавіта гішпанцы ўдзельнічалі ў разьвіцьці Мальданада[1]. У траўні 1783 году колькасьць насельніцтва пабольшала, і вяскоўцы далі дону Люісу Эстэмэру паўнамоцтвы на ўтварэньне мескай рады. Такім чынам, ужо праз 25 гадоў па стварэньні паселішча атрымала статус гораду.

  1. ^ «History of Maldonado». Welcome Uruguay.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]