Марга Робі | |
Дата нараджэньня | 2 ліпеня 1990 (33 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка, кінаакторка, мадэлька, кінапрадусарка, акторка агучваньня |
Месца працы | |
Узнагароды | прэмія «Залатыя дурні»[d] (2013) прэмія «Імпэрыя»[d] (2014) прэмія «Імпэрыя» найлепшай пачаткоўцы[d] (2014) прэмія «Выбару крытыкаў» за найлепшую жаночую ролю ў гульнявым кіно[d] (2016) прэмія «Выбар народу»[d] (2017) міжнародная прэмія AACTA за найлепшую жаночую ролю[d] (2018) прэмія «Выбару крытыкаў» за найлепшую жаночую ролю ў камэдыі[d] (2018) прэмія «Выбару крытыкаў»[d] прэмія ААКТМ[d] прэмія Сан-Жордзі[d] (2020)
|
IMDb | ID nm3053338 |
Подпіс | |
Ма́рга Ро́бі (па-ангельску: Margot Robbie; нарадзілася 2 ліпеня 1990 году) — аўстралійская акторка і прадусарка. Вядомая сваімі ролямі як у блокбастэрах, гэтак і ў незалежных фільмах. Намінантка шэрагу прэстыжных кінапрэміяў, як то Оскар, Залаты Глёбус, BAFTA ды іншых. У 2017 годзе часопіс Time улучыў яе ў сьпіс 100 самых уплывовых людзей сьвету, а ў 2019 годзе яна ўвайшла ў лік самых высокааплатных акторак. Ейным мужам ёсьць ангельскі кінапрадусар Том Экерлі.
Нарадзілася і гадавалася ў аўстралійскім штаце Кўінзлэндзе, дзе і пачала сваю кар’еру ў тэлесэрыяле «Суседзі», які выходзіў з 2008 па 2011 гады. У пачатку 2010-х гадоў Робі з Мэльбурну пераехала ў Бруклін. Пасьля гэтага здымалася ў сэрыяле «Пан Амэрыкан», які, аднак, цягнуўся толькі адзін сэзон. У 2013 годзе зьявілася ў фільме Рычарда Кэртыса «Нарэшце», дзе галоўныя ролі выканалі Донал Глісан і Рэйчэл Макадамз. Сапраўдным штуршком у кар’еры сталася зьяўленьне ў тым жа 2013 годзе ў фільме жанра чорнай камэдыі «Воўк з Ўол-стрыт». На праслухоўваньні Дыкапрыё атрымаў ад Робі аплявуху падчас сцэны сваркі. Такая імправізацыя ў канчатковым выніку дапамагла акторцы здабыць ролю[1]. Асаблівую ўхвалу акторка атрымала за свой набыты бруклінскі акцэнт[2]. Посьпех быў замацаваны галоўнымі ролямі Джэйн Портэр у «Легендзе пра Тарзана» (2016) і Гарлі Кўін у супэргеройскіх фільмах «Атрад самагубцаў» (2016), «Драпежныя птушкі: Фантастычная гісторыя Гарлі Кўін» (2020) і «Атрад самагубцаў: Місія наскрозь» (2021).
Робі атрымала крытычную ўхвалу і намінацыю на прэмію Оскар як найлепшая акторка за ейнае адлюстраваньне фігурысткі Тоні Гардынг у біёпіку «Я, Тоня» (2017). Таксама вылучаюцца ейныя ролі каралевы Лізаветы I у драме «Мэры — каралева Шатляндыі» (2018), Шэран Тэйт у камэдыйнай драме «Аднойчы ў Галівудзе» (2019) і выдуманай супрацоўніцы тэлеканалу Fox News у драматычным фільме «Скандал» (2019). Яна атрымала намінацыі на прэмію BAFTA за ўсе тры фільмы і вылучэньне на прэмію Оскар як найлепшая акторка другога пляну за апошні фільм.
Робі выступіла адной з прадусарак кінастужкі «Дзяўчына, якая падае надзеі» (2020), камэдыйным трылеры пісьменьніцы і рэжысэркі Эмэральд Фэнэл. Прэм’ера фільму адбылася на кінафэстывалі Санданс 2020 году[3][4], а пазьней, горача прынятая крытыкамі, стужка атрымала намінацыю на прэмію Оскар[5]. У наступным Робі атрымала шмат прапановаў і зьнялася ў камэдыі Дэйвіда Расэла «Амстэрдам» (2022) і эпічнай камэдыйнай драме «Бабілён» (2022), дзе таксама галоўную ролю выканаў Брэд Піт[6]. У 2023 годзе плянуецца прэм’ера рамантычнай камэдыі «Барбі», дзе поруч з акторкай галоўную ролю выканаў Раян Госьлінг[7].