Марк Нобл | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 траўня 1987[1][2] (37 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2022 2006 2006 |
Ўэст Гэм Юнайтэд → Гал Сіці (арэнда) → Іпсўіч Таўн (арэнда) |
478 (55) 5 (0) 13 (1) |
Марк Джэймз Нобл (па-ангельску: Mark James Noble; нарадзіўся 8 траўня 1987 году, Лёндан, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца. Амаль усю сваю кар’еру правёў у шэрагах «Ўэст Гэм Юнайтэд», за які выступаў з 2004 па 2022 гады. Працяглы час быў капітанам дружыны. Мае на сваім рахунку выступы за юнацкія й моладзевыя зборныя Ангельшчыны.
У дарослым футболе дэбютаваў у 2004 годзе выступамі за «Ўэст Гэм Юнайтэд», у якім правёў два сэзоны, першы чым быў аддадзены ў арэнду спачатку ў «Гал Сіці», а потым у «Іпсўіч Таўн». Абодва клюбы гулялі ў Чэмпіёншыпе, другім дывізіёне ангельскага футболу.
У склад клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд» вярнуўся на пачатку 2007 году й з новага сэзону стаў асноўным паўабаронцам каманды. 4 сакавіка 2007 году забіў свой першы гол у Прэм’ер-Лізе, адзначыўшыся ў матчы супраць «Тотэнгэм Готспуру», аднак клюб Марка ўсё ж трываў паразу зь лікам 3:4[3]. За зьменамі на трэнэрскай пасадзе клюбу Марк стала працягваў трапляць у асноўны склад клюбу й 21 сакавіка 2009 году ў гасьцявым матчы супраць «Блэкбэрн Ровэрз» правёў сваю 100 гульню за «малатабойцаў».
На сёньня зьяўляецца адзіным гульцом, які гуляе ва «Ўэст Гэм Юнайтэд» з 2004 году. У 2012 і 2014 гадох прызнаваўся найлепшым гульцом сэзону паводле вэрсіі заўзятараў клюбу.