Мартын Шульц | |
па-нямецку: Martin Schulz[1] | |
Мартын Шульц | |
Старшыня СДПН | |
---|---|
19 сакавіка 2017 году — цяперашні час | |
Папярэднік: | Зыгмар Габрыель |
Старшыня Эўрапарлямэнту | |
17 студзеня 2012 году — 17 студзеня 2017 году | |
Папярэднік: | Ежы Бузэк |
Наступнік: | Антоніё Таяні |
Старшыня сацыялістаў у Эўрапарлямэнце | |
5 ліпеня 2004 году — 17 студзеня 2012 году | |
Папярэднік: | Энрыке Барон Крэспа |
Наступнік: | Ганс Свобада |
Дэпутат Эўрапарлямэнту | |
17 ліпеня 1994 году — 10 лютага 2017 году | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
20 сьнежня 1955 (68 гадоў) Эшвайлер, Паўночны Райн — Вэстфалія, Нямеччына |
Партыя: | Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны |
Сужэнец: | Інга Шульц |
Дзеці: | 2 |
Бацька: | Альбэрт Шульц |
Маці: | Кляра Шульц |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Ма́ртын Шульц (па-нямецку: Martin Schulz; нарадзіўся 20 сьнежня 1955 году, Эшвайлер) — нямецкі дзяржаўны дзяяч, сябра партыі эўрапейскіх сацыялістаў. Акрамя нямецкай, Мартын Шульц валодае яшчэ пяцьцю мовамі: ангельскай, францускай, італьянскай, гішпанскай і нідэрляндзкай.
У 1975—1977 гадах праз год беспрацоўя Шульц скончыў курсы кнігагандляра. На працягу пяці гадоў пасьля завяршэньня навучаньня ён працаваў у розных выдавецтвах і кніжных крамах у Аахэне, пакуль ён не заснаваў у 1982 годзе зь сястрой Дорыс уласнае прадпрыемства, дзе ён быў саўладальнікам да 1994 году.
Дэпутат Эўрапарлямэнту з 1994 году. Старшыня Эўрапарлямэнту з 17 студзеня 2012 году па 17 студзеня 2017 году. З 18 чэрвеня па 1 ліпеня 2014 году Мартын Шульц — старшыня сацыялістаў і дэмакратаў у Эўрапейскім парлямэнце, у сувязі з чым пакінуў пасаду старшыні Эўрапарлямэнту. 1 ліпеня 2014 году зноў абраны старшынём Эўрапейскага парлямэнту.
17 студзеня 2017 году пакінуў пасаду старшыні Эўрапейскага парлямэнту й заявіў, што будзе змагацца за пасаду Фэдэральнага канцлера на выбарах восеньню 2017 году. 19 сакавіка 2017 году на зьезьдзе СДПН быў абраны старшынём партыі й вылучаны, як адзіны кандыдат ад СДПН, на пасаду фэдэральнага канцлера на выбарах увосень.
Жанаты, мае сына й дачку. Жонка — Інга Шульц архітэктарка. Па словах Мартына Шульца, любіць чытаць кнігі Эрыка Гобсбаўма й «Леапард» Джузэпэ Тамазі ды Лямпэдузы.
Мартын Шульц — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў