Марці Ахтысаары | |
па-фінску: Martti Ahtisaari | |
![]() | |
10-ы прэзыдэнт Фінляндыі | |
---|---|
1994 — 2000 | |
Папярэднік | Маўна Койвіста |
Наступнік | Тар’я Халанэн |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 23 чэрвеня 1937[1][2][3][…] |
Памёр | 16 кастрычніка 2023[4][5] (86 гадоў) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Сужэнец | Ээва Ахцісаары[d][7][8] |
Дзеці | Марка Ахцісаары[d][6] |
Узнагароды | Commander of the Congolese Order of Merit[d]
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Подпіс | ![]() |
Марці Ойва Калева Ахтысаары (па-фінску: Martti Oiva Kalevi Ahtisaari; нарадзіўся 23 чэрвеня 1937 году) — прэзыдэнт Фінляндыі ў 1994—2000 гадах, фінскі дыплямат, супрацоўнік ААН. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 2008 году.
Нарадзіўся ў Выбаргу, у сям’і фінскага афіцэра нарвэскага паходжаньня. У ходзе савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў яго сям’я пераехала ў Куопіё, а ў 1952 годзе — у Оўлу. Скончыў завочнае пэдагагічнае аддзяленьне Оўльскага ўнівэрсытэту ў 1959 годзе.
У Оўлу ўступіў у YMCA і ў 1960 годзе зьехаў у Карачы (Пакістан), узначаліўшы там школу фізычнага выхаваньня YMCA. У 1963 годзе вярнуўся ў Фінляндыю, у Хэльсынкі, дзе паступіў у палітэхнікум і працаваў у арганізацыях, якія аказваюць дапамогу краінам, якія разьвіваюцца.
|