Марцін Васілеўскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 чэрвеня 1980[1][2][3] (44 гады) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 88 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2000 2000—2002 2002—2005 2005—2006 2006—2007 2007—2013 2013—2017 2017—2020 |
Гутнік Сьлёнск Вісла Плоцк Аміка Лех Андэрлехт Лэстэр Сіці Вісла Кракаў |
0 (0) 51 (5) 60 (3) 24 (4) 14 (5) 145 (20) 61 (1) 60 (1) |
Зборныя | ||
2002—2013 | Польшча | 60 (2) |
Ма́рцін Ры́шард Васіле́ўскі (па-польску: Marcin Ryszard Wasilewski; нарадзіўся 9 чэрвеня 1980 году, Кракаў, Польшча) — былы польскі футбаліст, абаронца. Падчас гульнявой кар’еры прыцягваўся да матчаў нацыянальнай зборнай Польшчы.
Васілеўскі пачынаў сваю кар’еру ў польскіх клюбах «Гутнік», «Сьлёнск» і плоцкай «Вісьле». У 2005 годзе перайшоў у «Аміку», а пасьля зьліцьця гэтай каманды зь «Лехам» стаў выступаць за гэты клюб. У студзені 2007 году ён перайшоў у бэльгійскі «Андэрлехт».
Зьяўляючыся абаронцам, Васілеўскі любіць падлучацца да нападаў і нямала для абаронцы забівае, у асноўным пасьля навесаў пры штрафных і кутніх.
30 жніўня 2009 году Васілеўскі атрымаў адкрыты пералом нагі ў матчы чэмпіянату Бэльгіі супраць «Стандарду», сутыкнуўшыся ў барацьбе за мяч з паўабаронцам Аксэлем Вітсэлем. У Васілеўскага былі зафіксаваныя пераломы вялікай і малой галёначнай косткі. Вітсэль быў імгненна выдалены з поля й дыскваліфікаваны на восем матчаў[5]. У наступны раз Васілеўскі змог выйсьці на поле толькі 8 траўня 2010 году[6].
Па стане на 14 верасьня 2013 году Марцін, як паведамлялася, знаходзіўся на праглядзе ў ангельскім клюбе «Лэстэр Сіці»[7]. 17 верасьня Васілеўскі падпісаў кантракт зь «лісамі» працягласьцю на адзін год[8].
«Андэрлехт»: