Марына Літвінчук | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзілася | 12 сакавіка 1988 (36 гадоў) в. Сотнічы, Петрыкаўскі раён |
Грамадзянства | Беларусь |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | байдарка |
Узнагароды і мэдалі
Чэмпіянат Эўропы 2011 Чэмпіянат Эўропы 2011 Алімпіяда-2012 Алімпіяда-2016 |
Марына Літвінчук (у дзявоцтве — Паўтаран; нарадзілася 12 сакавіка 1988 году, в. Сотнічы, Петрыкаўскі раён) — беларуская вясьлярка на байдарцы. Трохразовая чэмпіёнка сьвету (2015), шасьціразовая чэмпіёнка Эўропы (2011, 2015, 2016). Двухразовы бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў (2012, 2016).
Чэмпіёнка Эўропы 2011 году ў гонцы-адзіночцы на 5000 м і чацьверцы на 500 м, прызэр чэмпіянатаў сьвету і Эўропы.
Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 году ў катэгорыі байдарка-чацьверкі на 500 м,[1], дзе разам з Ірынаю Памяловай, Надзеяю Папок, Вольгаю Худзенка заваявала бронзу. У катэгорыі байдарка-двойка на 500 м разам з Вольгаю Худзенка заняла ў фінале 7 месца.
На Алімпійскіх гульнях 2016 году заняла 4 месца ў адзіночцы, 6 месца ў двойцы з Надзеяй Ляпешка, а таксама выйграла бронзавы мэдаль у чацьверцы разам з Надзеяй Ляпешка, Маргарытай Махневай і Вольгай Худзенка.