Мо Янь | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 17 лютага 1955[1] (69 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, навэліст, настаўнік, сцэнарыст |
Мова | кітайская мова[2] |
Узнагароды | |
Мо Янь (莫言; 17 лютага 1955, Шаньдун, КНР) — сучасны кітайскі пісьменьнік, ганаровы доктар філялёгіі Адкрытага ўнівэрсытэту Ганконга. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2012) за «яго галюцынаторны рэалізм, які аб'ядноўвае народныя казкі з гісторыяй і сучаснасьцю». За межамі Кітая найбольш вядомы як аўтар аповесьці, па якой быў зьняты фільм «Чырвоны гаалян».
Мо Янь — гэта псэўданім, у перакладзе з кітайскага азначае «маўчы». Сапраўднае імя — Гуань Мо-е.
У 11 гадоў быў вымушаны пакінуць школу з-за «культурнай рэвалюцыі». У 1976 годзе, пасьля некалькіх адмоў, змог ўступіць у войска, дзе стаў кадравым палітпрацаўніком. У войску ён працягнуў адукацыю, у 1984 годзе стаў слухачом Акадэміі мастацтваў, пазьней — асьпірантам Літаратурнага інстытуту імя Лу Сіня.
Прыняты ў Саюз кітайскіх пісьменьнікаў у 1986 годзе. Выйшаў у адстаўку з шэрагаў узброеных сілаў у 1997 годзе і стаў рэдактарам газэты.
У цяперашні час Мо Янь займае пасаду намесьніка старшыні Саюза кітайскіх пісьменьнікаў.
Кітайская крытыка адносіць яго творчасьць да «літаратуры пошуку каранёў» (сюньгэнь вэньсюэ) і «магічнага рэалізму». Лі Хуа-ін называе яго «несумненна адным з самых крэатыўных і найбольш плённых сёньняшніх кітайскіх пісьменьнікаў», сакрэт посьпеху якога — у ператварэньні грубага і зямнога ў нешта вытанчанае для дасягненьня лірычнай радасьці, якой прасякнуты яго творы. Х. Голдблат сьцьвярджае, што яго імя ведае кожны пісьменны кітаец, і параўноўвае малую радзіму Мо Яня Гаомі з фолкнэраўскай Ёкнапатафай, паказваючы, што пісьменьнік распачаў амбіцыйны праект летапісаньня кітайскай гісторыі XX стагодзьдзя ў сваіх бэстсэлерах.