Монца | |||
| |||
Краіна: | Італія | ||
Кіраўнік: | Паолё Пілёта[d] | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 162 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 039 | ||
Паштовы індэкс: | 20900 | ||
Нумарны знак: | MB | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°35′1″ пн. ш. 9°16′25″ у. д. / 45.58361° пн. ш. 9.27361° у. д.Каардынаты: 45°35′1″ пн. ш. 9°16′25″ у. д. / 45.58361° пн. ш. 9.27361° у. д. | ||
Монца | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://www.comune.monza.it |
Монца (па-італьянску: Monza) — горад і грамада ў Італіі. Месца стаіць на рацэ Лямбра, прытоку ракі По, у рэгіёне Лямбардыі, прыкладна за 15 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Міляну, зважаючыся за ягонае прадмесьцте. Монца вядомая дзякуючы свайму аўтадрому, дзе ладзяцца гран-пры Італіі Формулы-1.
Пахавальныя урны, знойдзеныя тут у канцы XIX стагодзьдзя, выявілі, што людзі жылі ў гэтай мясцовасьці як мінімум з бронзавага веку. У часы Рымскай імпэрыі Монца была вядомая як Мадыцыя. У III стагодзьдзі да н. э. рымляне скарылі мясцовыя плямёны інсубраў, якія этнічна былі гальскімі плямёнамі, якія перасеклі Альпы і пасяліліся вакол сучаснага Міляну.
Тэадэлінда, дачка Гарыбальда I і жонка лянгабардзкага караля Аўтарыя (а потым караля Агілюльфа), абрала Монцу сваёй летняй рэзыдэнцыяй. Тут у 595 годзе яна заклала аракулюм, прысьвечаны сьвятому Яну Хрысьціцелю. Паводле легенды, Тэадэлінда, калі ейны муж быў на паляваньні, пабачыла ў сьне голуба, які давёў ёй, што яна мусіць пабудаваць аракулюм. Бэрэнгар I разьмясціў у месьце сваю сядзібу. Каб супрацьстаяць набегам вугорцаў, ім быў пабудаваны ўмацаваны каструм. Пры Бэрэнгару Монца карысталася пэўнай ступеньню незалежнасьці, то бок яна мела ўласную сыстэму мераў і вагі, а таксама магла канфіскоўваць маёмасьць і пазначаць акты сваімі подпісамі. Кароль ахвяраваў Монцаўскай катэдры шматлікія падарункі, у тым ліку знакаміты крыж, а таксама надаваў пэўныя ільготы ягоным канонікам ды іншым цэрквам гораду.
У XII стагодзьдзі, паводле ацэнак, у горадзе налічвалася каля 7 тысячаў жыхароў. Галоўным заняткам было земляробства, але важкасьць рамёстваў павышалася. У 1128 годзе Конрад III Гогэнштаўфэн быў каранаваны каралём Італіі ў царкве Сан-Мікеле ў Монцы. У 1136 годзе імпэратар Лётар III гарантаваў незалежнасьць духавенства Монцы ад Міляну, але ўплыў мілянскіх гіерархаў захоўваўся надалей. Фрыдрых I Барбароса наведаў Монцу двойчы ў 1158 і 1163 гадах. У гэты пэрыяд горад зноў аднавіў сваю незалежнасьць ад Міляну, бо быў варожым да Фрыдрыха. У час барацьбы супраць Міляну і іншых гарадоў Лямбардзкай лігі Монца была галоўным адміністрацыйным цэнтрам Барбаросы. Незалежнасьць Монцы доўжылася да 1185 году, калі Барбароса скончыў вайну зь Лямбардзкай лігай складаньнем Канстанцкага міру.