Мусьнікі

Мусьнікі
лац. Muśniki
лет. Musninkai
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Герб Мусьнікаў


Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Шырвінцкі
Вышыня: 107 м н. у. м.
Насельніцтва: 415 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°56′49″ пн. ш. 24°50′31″ у. д. / 54.94694° пн. ш. 24.84194° у. д. / 54.94694; 24.84194Каардынаты: 54°56′49″ пн. ш. 24°50′31″ у. д. / 54.94694° пн. ш. 24.84194° у. д. / 54.94694; 24.84194
Мусьнікі на мапе Летувы
Мусьнікі
Мусьнікі
Мусьнікі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мусьнікі (лет. Musninkai) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Мусе. Цэнтар староства Шырвінцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 415 чалавек. Знаходзяцца за 13 км на паўднёвы ўсход ад Шырвінтаў.

Мусьнікі — мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятой Тройцы, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Тапонім Мусьнікі ўтварыўся ад ракі Мусы[1].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Muschnyki (6 сьнежня 1522 году)[2]; Мусники (1553 год)[3].

Мусьнікі, 7 верасьня 1915 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Мусьнікі датуецца 1422 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

Каля 1522 году ў Мусьніках збудавалі касьцёл. У 1558—1566 гадох тут утварылася мястэчка[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Мусьнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 32 будынкі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Мусьнікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Мусьнікі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

  • XIX стагодзьдзе: ~1885 год — 186 чал. (95 муж. і 91 жан.)[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 415 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Званіца
  • Капліца прыдарожная
  • Касьцёл Сьвятой Тройцы (1861)
  • Сядзіба
  1. ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 205.
  2. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 150—151.
  3. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 166.
  4. ^ Alexandrowicz S. Geneza i rozwój sieci miasteczek Białorusi i Litwy do połowy XVII w. // Acta Baltico‑Slavica. T. 7, 1970. S. 98.
  5. ^ Krzywicki J. Muśniki // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 814.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]