Мікалай Стасенка | ||
---|---|---|
Рост | 195 см | |
Вага | 95 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 15 лютага 1987 (37 гадоў) | |
Месца нараджэньня | Рошчына, РСФСР | |
Выступаў за | ||
Нацыянальная зборная | Беларусь | |
Гульнявая кар’ера | 2004—2022 |
Мікалай Стасенка (нарадзіўся 15 лютага 1987 году, Рошчына, РСФСР) — колішні беларускі хакеіст расейскага паходжаньня, абаронца.
Мікалай пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў 2004 годзе ў складзе клюбу беларускай экстралігі «Юнацтва-Менск», выступаючы да гэтага за ягоны фарм-клюб, а таксама другую каманду маскоўскага ЦСКА. У складзе менскай каманды правёў 5 сэзонаў, пасьля чаго вярнуўся ў Хабараўск у табар клюбу «Амур».
Перад пачаткам сэзону 2011—2012 гадоў Мікалай падоўжыў сваё пагадненьне з хабараўскім клюбам яшчэ на 2 гады[1], аднак падчас перадсэзонных гульняў кантракт быў скасаваны[2], пасьля чаго Стасенка прыняў рашэньне скласьці пагадненьне з чарапавецкай «Северстальлю»[3].
За нацыянальную зборную Беларусі выступае з 2010 году.
|