Мікалоюс Канстантынас Чурлёніс | |
Mikalojus Konstantinas Čiurlionis | |
Фота М. К. Чурлёніса | |
Дата нараджэньня | 22 верасьня 1875 |
---|---|
Месца нараджэньня | Араны, Віленская губэрня |
Дата сьмерці | 10 красавіка 1911 (35 гадоў) |
Месца сьмерці | Пусьцельнік Мінскі (каля Варшавы) |
Прычына сьмерці | пнэўманія |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Расейская імпэрыя |
Месца вучобы | |
Прафэсія | мастак, кампазытар |
Навуковая сфэра | малярства |
Гады дзейнасьці | 1900—1911 |
Жанры | клясычная музыка |
Дзеці | Данута Кімантайце-Чурлёнене[d] |
Сайт | ciurlionis.eu (лет.) (анг.) (рас.) |
Мікало́юс Кантанты́нас Чурлё́ніс (па-летувіску: Mikalojus Konstantinas Čiurlionis; 22 верасьня 1875, Араны — 10 красавіка 1911, Пусьцельнік-Мінскі, цяпер Польшча) — летувіскі мастак і кампазытар; пачынальнік прафэсійнай летувіскай музыкі, які пашырыў сваёй творчасьцю межы нацыянальнай і сусьветнай культуры.
Верш «Саната» на беларускую мову пераклаў Алесь Разанаў[1].
Аўтар першых летувіскіх сымфанічных паэмаў «У лесе» (1900—1901) і «Мора» (1903—1907), увэртуры «Кястуціс» (1902), кантаты для хору і сымфанічнага аркестру «De profundis» (1899), струннага квартэту, твораў для хору а капэла на тэксты псалмоў. Запісаў і апрацаваў звыш 60 летувіскіх народных песень. Склаў больш за 200 твораў для фартэпіяна (прэлюдыі, варыяцыі, «пэйзажы», творы для струннага квартэту і аргана).
Напісаў каля 300 твораў у духу мадэрна і ар нуво, якія ўтрымліваюць уплыў сымбалізму і элемэнты народнага дэкаратыўна-дастасоўнага мастацтва, цытаты і рэмінісцэнцыі зь японскай, эгіпецкай, індыйскай культур і імкненьне да сынтэзу мастацтваў і пошукаў аналёгіяў паміж музыкай і выяўленчым мастацтвам. Апошняй тым больш адбілася ў такіх творах, як «Саната сонца», «Саната вясны» (1907), «Саната мора», «Саната зорак» (1908). Ствараў сымбалічна-абагульненыя творы, якія пераносяць назіральніка ў сьвет казкі (трыптых «Казка», цыкаль «Казка каралёў»; 1907), космаганічных і астральных мітаў (цыклі «Стварэньне сусьвету», 1904—1906, «Знакі Задыяку», 1907), народных уяўленьняў (цыклі «Вясна», «Зіма», 1907; «Жамайскія крыжы», «1909»).
Вялікая колькасьць твораў былі згубленыя, некаторыя месьцяцца ў Ковенскім мастацкім музэі імя Чурлёніса.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |