Міклаш Кюзьміч | |
Mikloš Küzmič | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 верасьня 1737[1] |
Памёр | 11 красавіка 1804[2] (66 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | сьвятар, пісьменьнік, перакладнік |
Мовы | прэкмурская, вугорская |
Значныя творы | Абэцэдная кніжка для народных школаў |
Подпіс | |
Мі́клаш Кюзьміч (па-славенску: Mikloš Küzmič, па-вугорску: Küzmics Miklós; 15 верасьня 1737, Дольні Славэчы, Габсбурская манархія — 11 красавіка 1804, Канчаўцы, Аўстрыйская імпэрыя) — рымакаталіцкі сьвятар, пісьменьнік, перакладнік.
Міклаш Кюзьміч нарадзіўся ў Прэкмур’і, якое ў той час уваходзіла ў склад Вугоршчыны. Ягонымі бацькамі былі Янаш Кышміч і Эльжбэта Леў. Меў сястру Жужану (Жыжану). Сьвятарскае пасьвечаньне прыняў прыкладна ўлетку 1763. Сьпярша служыў у Горнай Лендаве (Градзе), а пасьля да свайго скону ў 1804 — у Канчаўцах.
Напісаў 7 кніг, якімі карысталіся ў цэрквах ды школах. Найбольш значная зь іх — «Абэцэднік» — першы дзьвюхмоўны падручнік для вугорскіх славенцаў, перакладзены ім зь нямецкай мовы. Гэтая кніга, выдадзеная ў 1790 року, зьмяшчала першы славенска-вугорскі слоўнік.
Пераклаў на прэкмурскую мову чатыры Эвангельлі, выдадзеныя ў 1804 року ў Сомбатхеі пад назовам «Сьвятыя Эвангельлі». Дзякуючы сваім кнігам падштурхнуў самасьвядомасьць прэкмурскага народу і захаваў ягоную гутарковую мову. Разам са Штэванам Кюзьмічам, уплывовым пратэстанцкім дзеячом (аднак не сваяком, нягледзячы на аднолькавыя прозьвішчы), заклаў пачаткі літаратурнай прэкмуршчыны.