Мілаш Форман (па-чэску: Miloš Forman; сапраўднае імя: Ян Томаш Форман, па-чэску: Jan Tomáš Forman; 18 лютага 1932, Часлаў, Чэхаславаччына — 13 красавіка 2018, Ўорэн, Канэктыкут, ЗША[10]) — чэскі і амэрыканскі кінарэжысэр і сцэнарыст.
Сусьветна вядомы дзякуючы фільмам «Баль пажарнікаў» (1967), «Палёт над гняздом зязюлі» (1975), «Рэгтайм» (1981), «Амадэй» (1984).