Міраслаў Валек | |
Miroslav Válek | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 17 ліпеня 1927 Трнава |
Памёр | 27 студзеня 1991 Браціслава |
Дзеці | Міраслава Валава[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, публіцыст, перакладнік |
Мова | славацкая |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Мі́раслаў Ва́лек (па-славацку: Miroslav Válek; 17 ліпеня 1927 — 27 студзеня 1991) — славацкі паэт, публіцыст, перакладнік, дзяржаўны дзяяч.
Міраслаў Валек нарадзіўся ў Трнаве. У 1947—1949 навучаўся ў эканамічным коледжы ў Браціславе. У 1949—1963 працаваў рэдактарам часопісаў «Slovenský roľník», «Týždeň», «Družstevný obzor», галоўным рэдактарам «Mladá tvorba». У 1966—1967 роках — галоўны рэдактар часопісу «Romboid», сакратар Саюзу славацкіх пісьменьнікаў (у 1967—1968 — старшыня).
Чалец Камуністычнае партыі Чэхаславаччыны з 1962. Актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцьці. З 1969 року быў цальцом Цэнтральнага камітэту Камуністычнае партыі Славаччыны, з 1979 — ЦК Кампартыі Чэхаславаччыны. У 1969—1988 — міністар культуры Славаччыны.
Памёр у Браціславе.
Пятрусь Макаль быў перакладчыкам вершаў Валека на беларускую мову[1][2].