Мірнаград

Мірнаград
укр. Мирноград
Герб Мірнаграду Сьцяг Мірнаграду
Дата заснаваньня: 1911
Краіна: Украіна
Вобласьць: Данецкая
Раён: Пакроўскі
Тэрытарыяльная грамада: Мірнаградзкая
Плошча:
  • 22,75 км²
Вышыня: 183 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 85320–85329
КОАТУУ: 1411300000
Геаграфічныя каардынаты: 48°18′8″ пн. ш. 37°15′41″ у. д. / 48.30222° пн. ш. 37.26139° у. д. / 48.30222; 37.26139Каардынаты: 48°18′8″ пн. ш. 37°15′41″ у. д. / 48.30222° пн. ш. 37.26139° у. д. / 48.30222; 37.26139
Мірнаград на мапе Ўкраіны
Мірнаград
Мірнаград
Мірнаград
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.dimitrov-rada.gov.ua

Мірнаград (па-ўкраінску: Мирноград, да 2016 — Дымітраў) — места на ўсходзе Ўкраіны, у Данецкай вобласьці. Насельніцтва складае амаль 26 тыс. чал. (2024)[2]. Знаходзіцца за 68 км ад Данецку.

Горад разьвіўся ад пасёлкаў шахтараў. У 1966 году верагодна з прычыны працяглых ліўняў частка шахтаў у Дымітраве разбурылася, цалкам пазносіўшы будынкі па вуліцах Садовай, Жданава й Розінскай. Загінулі ўсе, хто знаходзіўся ў будынках і побач. Савецкая ўлада тады схавала трагедыю ад грамадзтва.

У 1972 годзе шахтарскія пасёлкі Новаэканамічнае і Дымітраў аб’ядналіся пад агульнай назвай — Дымітраў. Назва паходзіць ад баўгарскага палітычнага дзеяча, першага прэзыдэнта Баўгарыі Георгія Дымітрава, у гонар сяброўства з баўгарскім народам, прадстаўнікі якога працавалі на шахтах у 1960-я гады. У жніўні 1990 году Дымітраву быў прадастаўлены статус гораду абласнога значэньня. У 2016 годзе горад быў перайменаваны ў Мірнаград.

Паводле дадзеных перапісу 2001 году 25,98% адзначылі роднай мовай украінскую, 71,78% — расейскую, а 2,24% — іншую[3].

У горадзе значнае разьвіцьцё атрымаў мотакрос.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]