Містэр Лёс

Містэр Лёс
па-ангельску: Mr. Destiny
Жанр рамантычная камэдыя[d] і фэнтэзійны фільм[d][1]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Майкл Р. Мілер[d]
Вытворчасьць Touchstone Pictures[d]
Распаўсюд Walt Disney Studios Motion Pictures[d], Netflix і Дыснэй+[d]
Дата выхаду 1990
Працягласьць 105 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Старонка на IMDb

Містэр Лёс (па-ангельску: Mr. Destiny) — амэрыканскі фантастычны камэдыйны фільм рэжысэра Джэймза Ора, галоўную ролю ў якім гуляе Джэймз Бэлушы. Сярод іншых актораў варта вылучыць Лінда Гамільтан, Майкл Кейн, Джон Ловіц, Кортні Кокс, Джэй О. Сандэрз і Рэнэ Русо. Сцэнар гэтага фільму быў моцна натхнёны фільмам 1946 году «Гэтае цудоўнае жыцьцё».

Гісторыя пачынаецца ў самы дзіўны дзень жыцьця Лары Бэроўза (Джэймз Бэлушы), у ягонае 35-годзьдзе, які складаецца з шэрагу камічных і драматычных няшчасьцяў. Лары вінаваціць ва ўсіх жыцьцёвых праблемах тое, што ў свой 15-ы дзень народзінаў у ключавы момант сваёй гульні ў чэмпіянаце па бэйсболе ў дзяржаўнай сярэдняй школе ён ня здолеў адбіць мяч. Калі яму хочацца зрабіць усё па-іншаму, ягонае жаданьне выконвае падобны да анёла-захавальніка Майк (Майкл Кейн), які пэрыядычна зьяўляецца яму ў абліччы бармэна, кіроўцы таксі і гэтак далей. Неўзабаве Лары выяўляе, што Майк закінуў яго ў альтэрнатыўную рэальнасьць, у якой ён атрымаў перамогу ў той школьнай гульне. Цяпер ён адчувае сябе заможным і магутным чалавека, а таксама ажанаты зь пекнай дачкой боса (Біл Макачан) Сындзі Джо Бампэрз (Рэнэ Русо). Спачатку ягонае новае жыцьцё здаецца яму ідэальным, але неўзабаве ён пачынае сумаваць па сваім лепшым сябры Кліпе Мэцлеры (Джон Ловіц) і жонцы Элен (Лінда Гамільтан) з папярэдняга жыцьця; ён таксама выяўляе, што ягонае альтэрнатыўнае «я» займела мноства ворагаў, як то Джуэл Джагер (Кортні Кокс), якая была апэратарам пагрузчыкаў, а цяпер яна зьяўляецца ягонай сакратаркай і палюбоўніцай. Па меры таго як праблемы Лары множацца, ён адчувае жаданьне вярнуць сваё старое жыцьцё.

На партале Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 38% на аснове 16 водгукаў ад крытыкаў. Роджэр Эбэрт з «Chicago Sun-Times» даў фільму 2 з 4 зорак і напісаў, што фільм ёсьць павольным маршам, які ня мае вынікаў, а ягоная дзіўная пасіўнасьць падкрэсьліваецца самым спакойным саўндтрэкам[4]. Аўдыторыя, апытаная на CinemaScore, паставіла фільму сярэдні бал B+ па шкале ад A да F.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]