Міхаіл Браніслававіч Ежэль | |||||||
па-ўкраінску: Михайло Броніславович Єжель | |||||||
Амбасадар Украіны ў Беларусі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
3 красавіка 2013 — 11 траўня 2015 | |||||||
Прэзыдэнт: |
Віктар Януковіч Аляксандар Турчынаў Пятро Парашэнка | ||||||
Прэм’ер-міністар: |
Мікалай Азараў Арсень Яцанюк | ||||||
Папярэднік: | Віктар Ціханаў | ||||||
10-ы Міністар абароны Ўкраіны | |||||||
11 сакавіка 2010 — 8 лютага 2012 | |||||||
Прэзыдэнт: | Віктар Януковіч | ||||||
Прэм’ер-міністар: | Мікалай Азараў | ||||||
Папярэднік: | Юры Еханураў | ||||||
Наступнік: | Дмітро Саламацін | ||||||
Камандуючы ВМС Украіны | |||||||
1996 — 2003 | |||||||
Папярэднік: | Уладзімер Безкаравайны | ||||||
Наступнік: | Ігар Князь | ||||||
Асабістыя зьвесткі | |||||||
Нарадзіўся: |
19 кастрычніка 1952 (72 гады) УССР, СССР | ||||||
Сужэнец: | Лукша Т. | ||||||
Дзеці: |
| ||||||
Адукацыя: | |||||||
Узнагароды: |
|
Міхаі́л Бранісла́вавіч Ежэль (па-ўкраінску: Єжель Михайло Броніславович; 19 кастрычніка 1952, Віньніцкая вобласьць) — украінскі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, дыплямат. Адмірал. Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь (2013—2015).
Нарадзіўся 19 кастрычніка 1952 году ў вёсцы Слабада Віньніцкай вобласьці. У 1970 годзе скончыў 10 клясаў Рэспубліканскай спэцыялізаванай сярэдняй школы-інтэрнату спартовага профілю ў Кіеве. У гэтым жа годзе добраахвотна, празь Пячорскі РВК гораду Кіева, паступіў у Чарнаморскую вышэйшую вайскова-марскую вучэльню імя П. С. Нахімава, якую скончыў у 1975 па спэцыяльнасьці «радыётэхнічныя сродкі і сыстэмы кіраваньня супрацьлодкавых крылатых ракет». У 1987 годзе скончыў Вайскова-марскую акадэмію імя А.Грэчкі ў Ленінградзе, у 1996 — Акадэмію МА Украіны.
Са жніўня 1975 па кастрычнік 1976 году — камандзір зэнітна-ракетнай батарэі эсьмінца. З 10.1976 па 10.1979 — камандзір групы кіраваньня вартавога карабля, з 10.1979 па 08.1980 — памочнік камандзіра вартавога карабля, са жніўня 1980 па жнівень 1985 году — камандзір вартавога карабля Ціхаакіянскага флёту. З 08.1987 па 12.1990 — начальнік штаба брыгады супрацьлодкавых караблёў, з 12.1990 па 10.1991 — камандзір брыгады супрацьлодкавых караблёў, з 10.1991 па 04.1993 — камандзір дывізіі супрацьлодкавых караблёў Ціхаакіянскага флёту. З красавіка па жнівень 1993 — намесьнік начальніка ўпраўленьня ВМС Галоўнага штаба УС Украіны. Са жніўня 1993 па жнівень 1994 году — намесьнік камандуючага ВМС па ўзбраеньні — начальнік упраўленьня ўзбраеньня і сударамонту ВМС Украіны (г. Севастопаль). З 06. па 10.1996 — адмірал-інспэктар ВМС Галоўнай інспэкцыі Міністэрства абароны Ўкраіны. З 28.10.1996 па 20.08.2001 — намесьнік Міністра абароны Ўкраіны — камандуючы ВМС Украіны. З 05.1998 па 07.2000 — сябра Камісіі па пытаньнях марской палітыкі пры Прэзыдэнце Ўкраіны. З 20.08.2001 па 25.04.2003 — Галоўнакамандуючы ВМС МА Украіны. У кастрычніку 2003 вызвалены ад вайсковай службы ў запас. З чэрвеня па сьнежань 2007 году — дарадца Прэм’ер-міністра Ўкраіны. Зь лютага 2008 па сакавік 2010 году — Галоўны інспэктар Міністэрства абароны Ўкраіны. З сакавіка 2010 па 8 лютага 2012 — Міністар абароны Ўкраіны. 24 лютага 2012 году прызначаны дарадцам Прэзыдэнта Ўкраіны.
3 красавіка 2013 году прэзыдэнт Віктар Януковіч прызначыў Міхаіла Ежэля Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь[1][2].
24 сакавіка 2014 году Міхаіл Ежэль быў адкліканы ў Кіеў для кансультацыяў[3]. 11 мая 2015 году падпісаны ўказ аб звальненьні Міхаіла Ежэля з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Ўкраіны ў Рэспубліцы Беларусь.
|
|