Міхаіл Мустыгін | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 кастрычніка 1937 Каломна, СССР | |
Памёр | 27 студзеня 2023[1] (85 гадоў) | |
Рост | 168 см | |
Вага | 67 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Моладзевыя клюбы | ||
1953—1957 | Авангард Каломна | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1957—1958 1958 1959—1960 1961—1972 |
Авангард Каломна Серпухаў ЦСКА Масква Дынама Менск |
14 (0) 234 (90) |
Трэнэрскія клюбы | ||
1970—1989 1990—2002 |
СДЮШАР №5 ДЮСШ Матор Менск |
Міхаі́л Міха́йлавіч Мусты́гін (па-расейску: Михаил Михайлович Мустыгин; 27 кастрычніка 1937, Каломна, Маскоўская вобласьць, СССР — 27 студзеня 2023) — савецкі футбаліст, цэнтральны нападнік, трэнэр. Найбольш вядомы сваімі выступамі за менскае «Дынама», за якое гуляў 12 сэзонаў.
У 1953 року пачаў гуляць у футбол у юнацкай камандзе «Авангард» (Каломна). Падчас праходжаньня вайсковае службы быў запрошаны ў клюб Маскоўскай вайсковай акругі «Серпухаў». Сваёй гульнёй прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу ЦСКА Масква, куды й быў пераведзены ў 1959. За два сэзоны ў складзе маскоўскіх армейцаў выйшаў на поле толькі ў 14 матчах, таму ў 1961 року перайшоў у «Беларусь» (пазьней — «Дынама Менск»), за які выступаў дванаццаць сэзонаў. У складзе клюбу быў адным з асноўных бамбардзіраў, маючы сярэднюю выніковасьць у чэмпіянаце 0,38 галоў/гульня. 8 гадоў быў капітанам каманды.
Некалькі разоў выклікаўся ў зборную СССР, аднак праз праблемы са здароўем выступаў толькі ў таварыскіх матчах[2].
Па сканчэньні гульнявое кар’еры перайшоў на трэнэрскую працу ў дзіцяча-юнацкія спартовыя школы[3]. Сярод ягоных выхаванцаў — Ігар Гурыновіч, Ігар Крывушэнка, Юры Пунтус[2].
Пасьля выхаду на пэнсію жыў у Малінаўцы пад Менскам[3][4].
Міхаіл Мустыгін зьняўся ў фільме «Зімародак» (1972) рэжысэра Вячаслава Нікіфарава[6] ў ролі Васіля[7].