Мішэль Легран | |
па-француску: Michel Legrand | |
Дата нараджэньня | 24 лютага 1932[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 26 студзеня 2019[6][3][7][…] (86 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | сэпсіс[4][8] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | дырыгент, кампазытар, актор, сьпявак, піяніст, аранжавальнік, джазмэн, сцэнарыст, кінакампазытар, кінарэжысэр, музыка |
Навуковая сфэра | кампазыцыя[d][9][9], conducting[d][9], piano performance[d][9], музыка да фільму[d][9] і музычная кампазыцыя[d][9] |
Жанры | джаз[10] і інструмэнтальная музыка[d] |
Інструмэнты | фартэпіяна[11] і голас[d] |
Лэйблы | Columbia Records[d] і Philips Records[d] |
Бацька | Raymond Legrand[d] |
Дзеці | Eugénie Angot[d] |
Узнагароды | |
Сайт | michellegrandofficial.com (анг.) |
Мішэль Легран (па-француску: Michel Legrand; 24 лютага 1932, Парыж — 26 студзеня 2019, Парыж) — францускі кампазытар, піяніст, аранжыроўшчык, дырыгент, сьпявак.
Скончыў Парыскую кансэрваторыю ў 1950 годзе (кляс Надзі Буланжэ). Працаваў акампаніятарам эстрадных сьпевакоў. Пачынаючы з альбому «I Love Paris» у 1954 годзе, Мішэль Легран запісаў больш чым сотню альбомаў з джазавай, папулярнай і клясычнай музыкай ды напісаў музыку да звыш 200 фільмаў.
Неаднаразова наведваў Беларусь, у тым ліку як старшыня журы міжнароднага фэстывалю «Славянскі Базар у Віцебску».
Напісаў шэраг балетаў для трупы «Балет Парыжа», у тым ліку «Праклятыя красуні» (1955), «Валянціна» (1956). Пранікнёны лірызм уласьцівы яго музыцы да фільмаў «Шэрбурскія парасоны» (1963), «Дзяўчаты з Рашфору» (1967). Яго музыка вылучае таксама кінафільмы «НЕзвычайная Амэрыка», «Жанчына ёсьць жанчына», «Сем сьмяротных грахоў», «Ева», «Лета 42-га».
За найлепшую музыку да фільмаў ён тройчы атрымліваў прэмію «Оскар». У яго калекцыі ўзнагарод былі пяць прэміяў «Грэмі» і адзін «Залаты глёбус».
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |