Натальля Радзіна | |
Род дзейнасьці | журналістка |
---|---|
Дата нараджэньня | 3 траўня 1979 (45 гадоў) |
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | журналістка |
Месца працы |
|
Узнагароды | |
Натальля Радзіна — беларуская журналістка, рэдактар сайту «Хартыя’97».
Нарадзілася 3 траўня 1979 году[1] ў Кобрыні[2]. Бацька вайсковец. З 1996 г. пражывала ў Менску. Ад 1997 г. пачала працаваць у незалежных газэтах, у тым ліку ў газэтах «Навіны», «Народная Воля» і «Наша Свабода». У 2001 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
19 сьнежня 2010 г. Радзіна была зьбітая й арыштаваная ў ходзе разгона АМАПам дэманстрацыі апазыцыі. Яе абвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках.[2] 29 студзеня 2011 году Радзіна была вызваленая пад падпіску аб нявыезьдзе[3] і накіраваная ў Кобрын, па месцы рэгістрацыі.
30 сакавіка 2011 г. Радзіна выехала з Кобрына на допыт у Менск, але замест гэтага зьбегла зь Беларусі. Чатыры месяцы яна правяла ў Расеі, пасьля чаго ў жніўні 2011 г. зьехала ў Літоўскую Рэспубліку, дзе папрасіла палітычнага прытулку[4].
Узнагароджаная Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы(en) ад Камітэту па абароне журналістаў (2011) і Мэдалём да стагодзьдзя БНР (2018).