Наталі Портман | |
Natalie Portman | |
Імя пры нараджэньні | Natalie Hershlag |
---|---|
Дата нараджэньня | 9 чэрвеня 1981 (43 гады) |
Месца нараджэньня | Ерусалім, Ізраіль |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка |
Гады дзейнасьці | 1994 — дасюль |
Сябра ў | OneVoice Movement[d] |
Дзеці | Aleph Millepied[d][1] і Amalia Millepied[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000204 |
Подпіс | |
Наталі Портман (па-ангельску: Natalie Portman), сапраўднае Наталі Гэршлаг (па-габрэйску: נטלי הרשלג, па-ангельску: Natalie Hershlag; нарадзілася 9 чэрвеня 1981 году, Ерусалім, Ізраіль) — амэрыканская акторка габрэйскага паходжаньня, якая мае падвоенае грамадзянства ЗША і Ізраілю. Ейнай першай роляй у прафэсійным кіно зьяўляецца роля сіраты ў фільме Люка Бэсона «Леон», які выйшаў у сьвет у 1994 годзе, але асноўны посьпех прыйшоў да акторкі, дзякуючы ролі Падмэ Амідала ў трылёгіі «Зорныя Войны», у фільмах 1999, 2002 і 2005 гадоў[2]. У 1999 годзе Наталі паступіла ў Гарвардзкі ўнівэрсытэт, каб вывучаць псыхалёгію, ужо працуючы ў якасьці акторкі. Яна скончыла навучаньне й атрымала ступеню бакаляўра ў 2003 годзе[3][4].
У 2010 годзе Портман зьнялася ў псыхалягічным трылеры «Чорны лебедзь». Ейная гульня атрымала пахвалу крытыкаў і прынесла ёй другі «Залаты Глёбус», прэмію Гільдыі кінаактораў, прэміі BAFTA, асацыяцыі тэлевізійных кінакрытыкаў й прэмію Амэрыканскай кінаакадэміі за найлепшую жаночую ролю ў 2011 годзе.