Нурыманаўскі раён

Нурыманаўскі раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпальны раён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Красная Горка
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1930
Насельніцтва
Плошча
  • 2634 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас Екацерынбургскі час, UTC+5
Тэлефонны код 34776
Паштовыя індэксы 4524ХХ
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Нурыма́наўскі раён (па-расейску: Нуримановский район; па-башкірску: Нуриман районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастану ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца вёска Красная Горка.

Нурыманаўскі раён мяжуе з Салавацкім, Іглінскім, Благавешчанскім і Караідэльскім раёнамі, а таксама з Чалябінскай вобласьцю. Плошча раёну складае 2235,73 км².

Нурыманаўскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва раёну па стане на 2017 год складала 20353 чалавекі. Паводле перапісу 2010 году большасьць фармуюць башкіры (37,4%), далей ідуць татары (28%), расейцы (22,7%) і марыйцы (10,2%).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]