Нямое кіно

Нямое кіно пад назваю Залатая ліхаманка. Зьняўся Чарлі Чаплін ў 1925 годзе ў ЗША.

Нямое кіно — назва кінэматографа ад яго ўзьнікненьня (1895) да 1930-х гадоў, які характарызаваўся асабліваю сукупнасьцю выразных сродкаў, найбольш адметным зь якіх была адсутнасьць гуку — «немата». Гэта вырашалася допісамі (тытрамі), ігрой дзеячоў на піяніна, павышанымі мімікай і жэстыкуляцыяй актораў, падкрэсьленым грымам. Узнаўленьне выявы з хуткасьцю 16 кадраў за сэкунду (цяпер 24) рабіла дзеяньне больш рухомым. Чорна-белы колер часам спалучаўся з афарбоўкай, вірыраваньнем стужкі. У 1930-я гады паступова саступіла месца гукавому кіно.