Нятупа | |
польск. Nietupa | |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сакольскі |
Гміна: | Крынкі |
Насельніцтва: | 30 чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-120 |
Нумарны знак: | BSK |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°14′1″ пн. ш. 23°49′1″ у. д. / 53.23361° пн. ш. 23.81694° у. д.Каардынаты: 53°14′1″ пн. ш. 23°49′1″ у. д. / 53.23361° пн. ш. 23.81694° у. д. |
Нятупа на мапе Польшчы ![]() ![]() Нятупа |
Нятупа" (па-польску: Nietupa) — вёска ў Сакольскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Вёска ўваходзіць у склад гміны Крынкі.
Каля 1560 году вёска была закладзена русінамі-бортнікамі. Першапачаткова гэтае месца называлася Вялікія Жылічы[1].
У 1940—1945 гадах у складзе Крынкаўскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР, з 20 верасьня 1944 году — Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
16 жніўня 1945 году перададзены ў склад Польскай Народнай Рэспублікі[2].
У 1921 годзе ў вёсцы было 30 дамоў і 158 жыхароў, у тым ліку 119 праваслаўных, 28 католікаў і 11 юдзеяў[3].
У 1944 годзе 22 сям’і вырашылі назаўсёды пераехаць у БССР[1].
У 1980 годзе ў вёсцы пад кіраўніцтвам Януша Сяткоўскага праводзіліся дыялекталягічныя і лінгвістычныя дасьледаваньні, у якіх адзначалася, што асноўным сродкам зносінаў паміж жыхарамі зьяўляецца беларуская мова[1].