Ніш

Ніш
сэрб. Ниш, Niš
Ніш
Герб Нішу Сьцяг Нішу
Першыя згадкі: V ст. да н.э.
Краіна: Сэрбія
Мэр: Дарка Булатавіч[d]
Плошча: 597 км²
Вышыня: 195 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 183 164 чал. (2011)[1]
шчыльнасьць: 306,81 чал./км² (2011)
аглямэрацыя: 260 273 чал. (2011)[1]
этнічны склад: сэрбы, чарнагорцы, цыганы, баўгары, харваты
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +381 18
Паштовы індэкс: 18000
Нумарны знак: NI
Геаграфічныя каардынаты: 43°19′9″ пн. ш. 21°53′46″ у. д. / 43.31917° пн. ш. 21.89611° у. д. / 43.31917; 21.89611Каардынаты: 43°19′9″ пн. ш. 21°53′46″ у. д. / 43.31917° пн. ш. 21.89611° у. д. / 43.31917; 21.89611
Ніш на мапе Сэрбіі
Ніш
Ніш
Ніш
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.ni.rs

Ніш (па-сэрбску: Ниш, на сэрбскай лацінцы: Niš) — горад у Сэрбіі, адміністрацыйны цэнтар рэгіёну Нішава.

Насельніцтва 183 164 чалавек (2011), разам з прыгарадамі — 260 273 жыхары. Ніш разьмешчаны на паўднёвы ўсход ад Бялграду, на рацэ Нішава. Тут сходзяцца асноўныя транспартныя шляхі з Цэнтральнай Эўропы ў Грэцыю і Турэччыну. На працягу стагодзьдзяў Ніш быў адміністрацыйным, гандлёвым і ваенным цэнтрам. У раёне сучаснага Нішу, у старажытным горадзе Наісе (па-лацінску: Naissus, па-грэцку: Ναϊσσός) нарадзіліся Канстантын Вялікі і Канстанцы III. У свой час Нішам валодалі розныя народы: дарданцы, тракійцы, ілірыйцы, кельты, рымляне, гуны, авары, а пасьля і бізантыйцы, сэрбы, баўгары і туркі.

Сучасны Ніш — буйны гандлёвы, прамысловы і культурны цэнтар на паўднёвым усходзе Сэрбіі.

На тэрыторыі Нішу людзі жылі з эпохі сярэдняга палеаліту (100 000—30 000 год да н.э.). Назву гораду, хутчэй за ўсё, надалі кельты.

Рымляне захапілі горад у I стагодзьдзі да н.э., і Наіс (сучасны Ніш) стаў цэнтрам правінцыі Верхняя Мёзія. У верасьні 268 году н.э. рымская армія сутыкнулася з готамі ў крывавай бітве пад Наісам. Перамога ў ёй забясьпечыла існаваньне Заходняй Рымскай імпэрыі на наступныя два стагодзьдзі. А ў 271 (або ў 273) годзе ў Наісе нарадзіўся будучы імпэратар Канстантын Вялікі.

У V стагодзьдзі горад неаднаразова цярпеў ад нападу гунаў, якія, ў рэшце рэшт, разбурылі яго.

У VI—VII стагодзьдзях на горад восем разоў нападалі славяне, і ў 615 годзе захапілі яго. У 803 годзе горад захапіў баўгарскі хан Крум. У 1018 годзе Бізантыя вярнула сабе горад. Баўгарыя зноў стала валодаць горадам з 1190 году. У 1386 і 1427 гадох горад быў разрабаваны і разбураны туркамі. У 1443 годзе горадам завалодаў сэрбскі дэспат Георгі Бранкавіч: хрысьціянскае войска на чале зь ім і вугорскім ваяводам Янашам Гуньядзі адкінула турак да Сафіі.

Асманская імпэрыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Але ўжо ў 1448 годзе Ніш быў захоплены асманамі. Падчас Вялікай турэцкай вайны ў верасьні 1689 году горад здолелі захапіць аўстрыйцы, але ўжо праз году яны былі вымушаны капітуляваць і зноў здаць яго туркам.

У 1737 годзе туркі пабудавалі Ніскую фартэцыю.

У складзе Сэрбіі і Югаславіі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле сьцьверджаньняў баўгарскіх гісторыкаў, да 1878 году большую частку насельніцтва складалі баўгары[2]. Але ў выніку Сан-Стэфанскага міру Ніш быў далучаны да Сэрбіі. у наступныя дзесяцігодзьдзі большасьць баўгараў пакінула горад, а ў сувязі з урбанізацыяй XX стагодзьдзя ў горад перасяліліся тысячы сэрбскіх сялянаў.

14 кастрычніка 1944 году горад быў вызвалены ад нацысцкіх акупантаў.

У 1996 годзе жыхары Нішу першымі паўсталі супраць рэжыму Слабадана Мілошавіча. Падчас вайны ў Югаславіі, 7 траўня 1999 году, горад бамбаваўся авіяцыяй NATO.

  1. ^ а б Попис становништва, домаћинстава и станова 2011 у Републици Србији
  2. ^ Герчев, Христо. Сръбски свидетелства върху българите в Моравско (болг.). — София, 1921.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нішсховішча мультымэдыйных матэрыялаў