Отвідабэрг | |||||
швэдз. Åtvidaberg | |||||
вул. Вэрксгатан у цэнтры мястэчка | |||||
| |||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Плошча: | 5,42 км² | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 7014 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1294,1 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 58°12′1.436″ пн. ш. 15°59′50.114″ у. д. / 58.20039889° пн. ш. 15.99725389° у. д.Каардынаты: 58°12′1.436″ пн. ш. 15°59′50.114″ у. д. / 58.20039889° пн. ш. 15.99725389° у. д. | ||||
Отвідабэрг | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Отвідабэрг (па-швэдзку: Åtvidaberg) — мястэчка на ўсходзе Швэцыі, у ляндскапе Эстэр’ётлянд і аднайменным лэне, цэнтар камуны Отвідабэрг. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 7014 чалавек.
У сярэднявеччы ў навакольлі сучаснага Отвідабэргу была знойдзена медзь, пра здабычу якой тут упершыню згадваецца ў 1413 годзе. Аднак напрыканцы XVI стагодзьдзя гэтая дзейнасьць была прыпыненая, і толькі ў 1754 прапаршчык Давід Галёнквіст атрымаў прывілей на яе аднаўленьне. Ужо праз 10 гадоў уладальнікам шахты Адэльснэс становіцца кампаньён Галёнквіста Юган Адэльсвэрд. Напрыканцы XIX стагодзьдзя запасы медзі ў Отвідабэргу былі практычна вычарпаны, і тады тагачасны ўладальнік шахты Тэадор Адэльсвэрд заснаваў спачатку мэблевую фабрыку, якая пазьней стала называцца Facit AB, а ў 1911 — аўтамабільны завод Åtvidabergs Vagnfabrik.
У Отвідабэргу месьціцца футбольны клюб, росквіт якога прыпадаў на 1970-я гады.
Отвідабэрг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў