Пабойск лац. Pabojsk | |
лет. Pabaiskas | |
Касьцёл | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Віленскі |
Раён: | Вількамірскі |
Насельніцтва: | 234 чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°10′0″ пн. ш. 24°46′0″ у. д. / 55.16667° пн. ш. 24.76667° у. д.Каардынаты: 55°10′0″ пн. ш. 24°46′0″ у. д. / 55.16667° пн. ш. 24.76667° у. д. |
Пабойск на мапе Летувы ![]() ![]() Пабойск | |
![]() |
Пабойск (лет. Pabaiskas) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Жырноўцы. Цэнтар староства Вількамірскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 234 чалавекі. Знаходзіцца за 6 км на поўдзень ад Вількаміру.
Пабойск — мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XIX ст.
Гісторык Павал Урбан зьвяртае ўвагу на тое, што Пабойск ёсьць характэрнай славянскай назвай[1]. Увогуле, у айканіміі этнічных беларускіх зямель суфікс -ск (-цак) лічыцца глыбока традыцыйнай рэліктавай зьявай, якая падкрэсьлівае самабытнасьць беларускага народа і старажытнасьць тэрыторыі яго расьсяленьня. Такі суфікс адзначаецца з IX—X стагодзьдзяў, у тым ліку ў назвах двух найстаражытнейшых местаў Полацку і Смаленску, засьведчаных летапісамі пад 862 і 863 гадамі. Звыш паловы гарадоў з назвамі на -ск, памянёных у летапісах XI стагодзьдзя, прыпадае менавіта на зону фармаваньня беларусаў, дзе гэты суфікс выяўляе прадуктыўнасьць і ў наступныя стагодзьдзі. Кожнае трэцяе беларускае места зь ліку занесеных у «Сьпіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV стагодзьдзя сканчаецца на -ск (-цак)[2].
Першы пісьмовы ўпамін пра Пабойск датуецца 1 верасьня 1435 году, калі тут адбылася бітва паміж войскамі Жыгімонта Кейстутавіча і Сьвідрыгайлы Альгердавіча. У гэты час ён уваходзіў у склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1436 годзе ў Пабойску збудавалі касьцёл.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пабойск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 12 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Пабойск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Пабойск апынуўся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
|