Павал Люцько | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 ліпеня 1987[1] (37 гадоў) | |
Рост | 179 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2007 | Тарпэда-БелАЗ | 6 (0) |
2007—2010 | Віцебск | 35 (0) |
2011 | СКВІЧ | 20 (0) |
2012—2014 | Мікашэвічы | 51 (1) |
2015 | Гомель | 0 (0) |
2016 | Смаргонь | 19 (0) |
2017 | Белшына | 12 (0) |
2017—2018 | Смаргонь | 15 (0) |
Павал Люцько (нарадзіўся 1 ліпеня 1987 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Выхаванец менскага РВАР. Пазьней гуляў за дубль менскага «Дынама». У 2005 годзе перайшоў у склад жодзінскага «Тарпэда», але і там пераважна гуляў за дубль. Цягам двух гадоў згуляў 6 матчаў у асноўнай камандзе. Улетку 2007 году далучыўся да «Віцебску», і ў 2010 годзе нарэшце замацаваўся ў асноўным складзе. Сэзон 2011 году правёў у складзе клюбу СКВІЧ, а пачынаючы з 2012 году абараняў колеры мікашэвіцкага «Граніта». У сэзоне 2012 году быў трывалым гульцом асновы, а сэзон 2013 году быў вымушаны цалкам прапусьціць праз траўмы. У 2014 годзе вярнуўся на поле, але пачаў толькі выходзіць на замену.
У лютым 2015 году падпісаў кантракт з «Гомлем»[2]. Аднак, праз траўмы вымушаны быў прапусьціць увесь сэзон 2015 году, па заканчэньні якога пакінуў Гомель. У траўні 2016 году стаў гульцом «Смаргоні»[3].
У лютым 2017 году падпісаў кантракт зь «Белшынай»[4]. Пачынаў сэзон 2017 году ў якасьці асноўнага гульца бабруйчанаў, але ў чэрвені страціў месца ў асноўным складзе. У жніўні 2017 году вярнуўся ў «Смаргонь»[5]. У 2018 годзе не выходзіў на поле і ў ліпені пакінуў каманду[6].
У сэзоне 2019 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Смаргоні»[7]. Пазьней перайшоў на адміністрацыйную працу ў клюбе, выконваў абавязкі дырэктара, а ў ліпені 2020 году быў зацьверджаны на пасадзе дырэктара клюбу. Пад ягоным кіраўніцтвам «Смаргонь» у пачатку 2021 году пагадзіліся заняць месца ў Найвышэйшай лізе, а пасьля вылету вярнулася туды праз год ужо з спартовых чыньнікаў. У 2022 годзе ў структуры клюбу была таксама заснаваная жаночая каманда.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Смаргонь | 2016 | Першая ліга | 19 | 0 |
Белшына | 2017 | Першая ліга | 12 | 0 |
Смаргонь | 15 | 0 |