Палац спорту | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Горад | Менск |
Адрас | пр. Пераможцаў, 4 |
Год пабудовы | 1966 |
Дата адкрыцьця | 1966 |
Зьмяшчальнасьць | 3311 |
Хатняя каманда | Цівалі Менск |
Памеры поля | 61×30 |
Каардынаты | 53°54′38″ пн. ш. 27°32′58″ у. д. / 53.91056° пн. ш. 27.54944° у. д.Каардынаты: 53°54′38″ пн. ш. 27°32′58″ у. д. / 53.91056° пн. ш. 27.54944° у. д. |
± Палац спорту | |
Афіцыйны сайт | |
Менскі палац спорту — шматфункцыянальны спартова-канцэртны комплекс у Менску. Знаходзіцца ў цэнтры гораду паміж праспэктам Пераможцаў і ракой Сьвіслач. Палац можа прымаць спаборніцтвы па 22 відах спорту, а таксама канцэрты й іншыя відовішчныя мерапрыемствы. Ёмістасьць у спартовым варыянце складае 3311 гледачоў, у канцэртнай — 4500.
Праект Рэспубліканскага Палацу спорту быў распрацаваны аўтарскім калектывам інстытуту «Белдзяржпраект» у складзе галоўнага архітэктара С. Д. Філімонава, архітэктара В. Н. Малышава і галоўнага інжынэра праекту В. У. Каржэўскага. Будаўніцтва вялося зь верасьня 1963 да траўня 1966 году. Асаблівасьцю праекту было асымэтрычнае разьмяшчэньне гледачоў на стацыянарных трыбунах і сцэна на процілеглым баку спартовай пляцоўкі. Дадзенае рашэньне ў спалучэньні з выкарыстаньнем зборных трыбунаў у партэры, дазваляла ператвараць арэну ў канцэртную залю. Праект стаў тыповым і быў паўторна рэалізаваны ў Чалябінску, Днепрапятроўску, Валгаградзе й Вільні. У 1984 годзе Палац спорту ўключаны ў Пералік помнікаў гісторыі й культуры БССР.