Памяранія

Памор’е
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Сьцяг Польшчы Польшча
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына
Статус гістарычная вобласьць[d]
Плошча
  • 38 401 км² (1939)
Месцазнаходжаньне
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Памяранія (Памо́р’е[1]) — гістарычная вобласьць на тэрыторыі сучасных Польшчы й Нямеччыны ў вусьці Рэкніцы, Одры й Віслы ля Балтыйскага мора.

Назва краю (каш./пам. Pòmòrskô, Pòmòrzé, лац. Pomerania, ням./шв. Pommern) паходзіць зь геаграфічнага становішча «каля мора».

У Х стагодзьдзі Памор’е насялялі памаране ў складзе Польскай дзяржавы. У 1181 годзе Заходняе Памор’е трапіла ў васальную залежнасьць ад Сьвятой Рымскай імпэрыі нямецкага народу. Да 1637 году захоўвалася мясцовая славянская княжацкая дынастыя, пасьля чаго край зазнаў анямечваньне. У 1308—1309 гадох Тэўтонскі ордэн захапіў Гданьскае Памор’е. У выніку Трынаццацігадовай вайны 1454—1466 гадоў Польскае каралеўства адваявала яго. Паводле Вэстфальскага міру 1648 году Швэцыя атрымала Заходняе Памор’е і частку Ўсходняга, а рэшту апошняга атрымала нямецкае княства Брандэнбург. У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай пры канцы XVIII стагодзьдзя Гданьскае Памор’е далучылі да Прусіі. Паводле Вэрсальскай мірнай дамовы 1919 году Польская Рэспубліка атрымала Ўсходняе Памор’е бяз Гданьска. Патсдамская канфэрэнцыя 1945 году перадала ў склад Польшчы большую частку Памор’я да ракі Одры[2].