Панаётыс Пікрамэнас

Панаётыс Пікрамэнас
па-грэцку: Παναγιώτης Πικραμμένος
16 траўня 2012 — 20 чэрвеня 2012
Папярэднік Люкас Пападэмас
Наступнік Антоніс Самарас
2 ліпеня 2009 — 16 траўня 2012
Папярэднік Georgios Panagiotopoulos[d]
Наступнік Konstantinos Menoudakos[d]
9 ліпеня 2019 — 25 траўня 2023
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 ліпеня 1945(1945-07-26) (79 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:

Панаётыс Пікрамэ́нас (па-грэцку: Παναγιώτης Πικραμμένος; 1945 году) — грэцкі судзьдзя і палітык, які з 9 ліпеня 2019 году займае пасаду намесьніка прэм’ер-міністра Грэцыі. Пікрамэнас ненадоўга выконваў абавязкі прэм’ер-міністра Грэцыі з 16 траўня па 20 чэрвеня 2012 году, пасьля таго, як заканадаўчыя выбары ў траўні 2012 году прывялі да адсутнасьці большасьці галасоў у палітычных партыяў, якія бралі ўдзел у выбарах[1].

Нарадзіўся ў Атэнах і зьяўляецца сынам Ота Пікрамэнаса, ураджэнца Патры і ўладальніка кампаніі «Грэцкі зьвяз замежнай прэсы». Дзед па бацьку, Такіс Пікрамэнас, быў заснавальнікам гэтае кампаніі.

Пікрамэнас скончыў нямецкую атэнскую школу ў 1963 годзе і юрыдычную школу ў Атэнскім унівэрсытэце ў 1968 годзе. Скончыў асьпірантуру ва ўнівэрсытэце Пантэон-Асас і працаваў юрыстам у Атэнах і Лёндане, пакуль ня стаў дакладчыкам Дзяржаўнай рады ў 1976 годзе. У радзе займаў кіроўныя пачады, пакуль ня быў прызначаны старшынем рады ў 2009 годзе. Ён таксама займаў пасаду генэральнага дырэктара Нацыянальнай школы судзьдзяў з 2005 па 2009 гады, а таксама працаваў у шэрагу заканадаўчых камітэтаў пры Міністэрстве юстыцыі, а з 1991 па 1993 гады быў спэцыяльным дарадцам па судовых справах прэм’ер-міністра Канстантынаса Міцатакіса.

Прэзыдэнтам Каралясам Папуліясам быў прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра 16 траўня 2012 году[2], пасьля таго як урад ня здолеў сфармавацца пасьля парлямэнцкіх выбараў 6 траўня. Ён кіраваў урадам тэхнакратаў напярэдадні выбараў 17 чэрвеня[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Панаётыс Пікрамэнассховішча мультымэдыйных матэрыялаў