Паўліньню | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 ліпеня 1988 (36 гадоў) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 71 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1900—2006 2006—2007 2007—2008 2009—2010 2010—2013 2013—2015 2015—2017 2017—2019 2018—2019 2019—2021 2021 2022—2024 |
Грэмію Азаску → Вільня (арэнда) → ЛКС Лодзь (арэнда) → Рэд Бул Брагантыну (арэнда) Карынтыянс Тотэнгэм Готспур Гуанчжоў Эвэргранд Барсэлёна → Гуанчжоў Эвэргранд (арэнда) Гуанчжоў Эвэргранд Аль-Аглі Карынтыянс |
0 (0) 38 (5) 17 (0) 28 (6) 86 (20) 45 (6) 63 (17) 34 (9) 19 (13) 49 (31) 4 (2) 13 (1) |
Зборныя | ||
2011—2018 | Бразылія | 56 (13) |
Жузэ Паўлу Бэзэра Масьел Жуніяр (па-партугальску: José Paulo Bezerra Maciel Júnior), больш вядомы як Паўліньню (парт. Paulinho; нарадзіўся 25 ліпеня 1988 году, Сан-Паўлу, Бразылія) — колішні бразыльскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі.
У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за «Жувэнтус», аднак амаль адразу перайшоў у летувіскі клюб «Вільня». У летувіскім клюбе правёў упэўнены сэзон, аднак у камандзе пачаліся праблемы зь фінансамі й Паўліньню перайшоў у польскую «Лодзь». У чэмпіянаце Польшчы ён правёў 17 матчаў пасьля чаго вярнуўся ў «Пан-дзі-Асукар», які выступаў у 4-м дывізіёне Лігі Паўлісты.
У 2009 годзе перайшоў у «Брагантыну», які выступаў у Сэрыі Б, дзе зарэкамэндаваў сябе добрым паўабаронцам. Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу «Карынтыянсу», у склад якога далучыўся 2010 году. Ад гэтага моманту пачалася сапраўды зорная кар’ера паўабаронцы. Разам з «Карынтыянсам» Паўліньню стаў чэмпіёнам Бразыліі й пераможцам Кубка Лібэртадорэс.
6 ліпеня 2013 году ангельскі «Тотэнгэм Готспур» пацьвердзіў падпісаньне Паўліньню пасьля таго, як ён пасьпяхова прайшоў мэдычнаае абсьледваньне. Як паведамляецца трансфэр каштаваў «шпорам» крыху менш за 17 млн фунтаў[2].
14 верасьня 2011 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі.
«Карынтыянс»:
«Гуанчжоў Эвэргранд»:
«Барсэлёна»:
Бразылія