Пол Хлебнікаў

Пол Хлебнікаў
Дата нараджэньня 3 чэрвеня 1963(1963-06-03)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 9 ліпеня 2004(2004-07-09)[1][2] (41 год)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці агнястрэльная рана[d]
Месца вучобы
Занятак журналіст, рэпартэр, пісьменьнік, публіцыст, галоўны рэдактар
Бацька Yury Khlebnikov[d]
Маці Aleksandra Khlebnikova[d]
Узнагароды

Пол Хлебнікаў (па-расейску Пол/Павел Хлебников, па-ангельску Paul Klebnikov) (1963 - 9 ліпеня, 2004) — амэрыканскі і расейскі журналіст часопісу Forbes.

Пол нарадзіўся ў 1963 годзе ў Нью-Ёрку (ЗША), у сям'і расейскіх габрэяў, якія ўцяклі з Расеі пасьля кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расейскай імпэрыі. Вучыўся ў Акадэміі Філіпс Экстэр (Phillips Exeter Academy), скончыў Каліфарнійскі ўнівэрсытэт у Бэрклі (University of California, Berkeley) і адну з самых прэстыжных у сьвеце MBA-праграм Лёнданскай школы эканомікі (London School of Economics), пачаў працаваць у часопісе Forbes у 1989 годзе. Займаў пасаду рэдактара ў пытаньнях Расеі і Ўсходняй Эўропы. У красавіку 2004 году стаў першым галоўным рэдактарам расейскай вэрсіі Forbes.

У верасьні 2000 году выйшла ў сьвет ягоная кніга "Godfather of the Kremlin" (Крамлёўскі кросьнік), біяграфія расейскага алігарха Барыса Беразоўскага. Сам Беразоўскі крытычна выказваўся пра кнігу і ранейшыя публікацыі "Форбс". У 1996 годзе Беразоўскі быў падаў скаргу ў суд на часопіс за паклёп.

Пол Хлебнікаў быў застрэлены на вуліцы ў Маскве 9 ліпеня 2004 году, калі ён выходзіў з будынку рэдакцыі. Яго расстралялі з машыны.

Выдавец расейскай вэрсіі часапісу "Форбс" заявіў, што гэта было замоўленае забойства, зьвязанае з прафэсійнай дзейнасьцю Пола Хлебнікава. Генэральны сакратар Саюза журналістаў Расеі Ігар Якавенка таксама лічыць, што гэта заказное забойства.

Пол Хлебнікаў стаў 15-м журналістам, што загінуў у Расеі за апошнія чатыры гады.

29 лістапада 2004 у сталіцы Беларусі, Менску, былі затрыманыя два чачэнцы, грамадзяне Расеі (у некаторых крыніцах паведамляюцца іхныя імёны: Казбэк Дукузаў і Валід Агаеў), якія падазраюцца ў забойстве Пола Хлебнікава. Беларускія ўлады абяцалі адразу ж выдаць іх расейскім уладам, але экстрадыцыя ў Расею адбылася толькі праз тры месяцы 22 лютага 2005 году.

  1. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #122817338 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ а б Bibliothèque nationale de France Paul Klebnikov // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]