Пумпэў Фабра | |
Pompeu Fabra | |
Пумпэў Фабра, 1930 | |
Род дзейнасьці | прафэсар, інжынэр, лінгвіст |
---|---|
Дата нараджэньня | 20 лютага 1868 |
Месца нараджэньня | в. Грацыя каля Барсэлёны |
Дата сьмерці | 25 сьнежня 1948 |
Месца сьмерці | Прада дэ Канфлент |
Месца пахаваньня | |
Занятак | мовазнавец, філёляг, інжынэр, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік, хімік, тэнісіст, раманіст |
Навуковая сфэра | мовазнаўства[1], моўнае плянаваньне, лексыкаграфія, раманістыка[d][1], каталянская мова[1] і філялёгія[1] |
Месца працы | |
Сябра ў | Q20108591?, Philological Section of the Institute for Catalan Studies[d][2] і Centre Excursionista de Catalunya[d] |
Бацька | Хасэп Фабра і Рока[d] |
Дзеці | Карола Фабра і Мэстрэ[d], Тэрэза Фабра і Мэстрэ[d] і Далёрс Фабра і Мэстрэ[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Пумпэў Фабра і Пох (па-каталянску: Pompeu Fabra i Poch, [pumˈpɛw ˈfaβɾə]; 20 лютага 1868, в. Грацыя каля Барсэлёны, Гішпанія — 25 сьнежня 1948, Прада дэ Канфлент, Францыя) — каталёнскі інжынэр і граматык. Асноўны аўтар нарматыўнай рэформы сучаснай каталянскай мовы.
Бацькі — Хасэп Фабра і Рока і Караліна Пох і Марці — мелі яшчэ 11 дзяцей.
Пумпэў навучаўся ў Барсэлёне, выкладаў у інжынэрнай школе ў Більбао, дзе ўзяў удзел у Першым міжнародным кангрэсе каталёнскай мовы. Пасьля гэтага зацікавіўся лінгвістыкай, стаў прафэсарам каталянскай мовы і сябрам навастворанага Інстытуту каталёнскіх дасьледаваньняў. У 1912 выдаў па-гішпанску Gramática de la lengua catalana. Найбольш вядомая ягоная праца — «Diccionari General de la Llengua Catalana» (1932), якая пазьней стала афіцыйным слоўнікам інстытуту.
У 1932 быў адзінагалосна абраны прафэсарам рэспубліканскага Universitat Autònoma de Barcelona, а пасьля прэзыдэнтам рады ўнівэрсытэту, з-за чаго быў у 1934 року зьняволены пасьля «падзеяў 6 кастрычніка». Пасьля выбараў 1936 року адноўлены на пасадзе, аднак з пачаткам грамадзянскае вайны быў вымушаны пакінуць краіну. Жыў у Францыі, памёр у каталёнамоўным рэгіёне.