Пэр Мэртэзакер | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 верасьня 1984 (40 гадоў) Гановэр, Нямеччына | |
Рост | 200 см[1] | |
Вага | 90 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
1998—2003 | Гановэр-96 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2006 2006—2011 2011—2018 |
Гановэр-96 Вэрдэр Арсэнал |
74 (7) 146 (12) 156 (6) |
Зборныя | ||
2004—2014 | Нямеччына | 104 (4) |
Пэр Мэртэзакер (па-нямецку: Per Mertesacker; нарадзіўся 29 верасьня 1984 году, Гановэр, Нямеччына) — нямецкі футбаліст. У 2004—2014 гадах выступаў за нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі абаронцы. Чэмпіён сьвету 2014 году.
Пэр Мэртэзакер пачаў сваю футбольную кар’еру ў клюбе «Патэнсэн», зь якога ў 1995 годзе ва ўзросьце 11 гадоў перайшоў у «Гановэр-96». Свой першы матч у Бундэсьлізе згуляў у лістападзе 2003 году ва ўзросьце 19 гадоў і аднаго месяца супраць каманды «Кёльн», першы тайм правёў даволі пасрэдна й быў заменены ў перапынку. Пры трэнэры Эдвардзе Лінэне разьвіваўся як гулец асноўнага складу й цэнтру абароны «Гановэру». Ужо ў сэзоне 2004—2005 гадоў стаў адным з найлепшых гульцоў каманды.
8 жніўня 2006 году падпісаў кантракт з брэмэнскім «Вэрдэрам», разьлічаны да 2010 году, які быў падоўжаны да 2012 году. 30 жніўня 2011 году Мэртэзакер перайшоў у лёнданскі «Арсэнал» за 10 мільёнаў фунтаў, падпісаўшы трохгадовы кантракт[3].
Мэртэзакер зьяўляецца гульцом зборнай Нямеччыны, першы матч за якую правёў 9 кастрычніка 2004 году супраць зборнай Ірану. Бронзавы мэдаліст чэмпіянату сьвету 2006 і 2010 гадоў.
«Вэрдэр»:
«Арсэнал»:
Нямеччына:
Пэр зьвязаны шлюбам з гандбалісткай Ульрыкай Штанге з 2013 году, да гэтага яны доўгі час сустракаліся. Пара мае двох дзяцей. Мэртэзакер належыць да пратэстанцкай царквы[4].
Пэр Мэртэзакер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў