Півашуны лац. Pivašuny | |||||
лет. Pivašiūnai | |||||
Касьцёл | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Аліцкі | ||||
Раён: | Аліцкі | ||||
Насельніцтва: | 292 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°27′40″ пн. ш. 24°22′19″ у. д. / 54.46111° пн. ш. 24.37194° у. д.Каардынаты: 54°27′40″ пн. ш. 24°22′19″ у. д. / 54.46111° пн. ш. 24.37194° у. д. | ||||
Півашуны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Півашуны (лет. Pivašiūnai) — вёска ў Летуве, на беразе возера Півашунаў. Цэнтар староства Аліцкага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2001 год — 292 чалавекі. Знаходзяцца за 19 км на захад ад Аранаў.
Півашуны — даўняе мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XIX ст., вядомы цудоўным абразам Маці Божай.
Тапонім Півашуны выводзяць ад асабістага імя Піваш.
Першы пісьмовы ўпамін пра Півашуны датуецца 1608 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1639 годзе Ян Клоцкі перадаў Півашуны Троцкаму кляштару бэнэдыктынаў. У 1648 годзе тут збудавалі касьцёл.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Півашуны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 10 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Півашуны занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Півашуны апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
|