Пітэр Сэрафіновіч | |
Дата нараджэньня | 10 ліпеня 1972[1] (52 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | комік, актор агучваньня, сцэнарыст, кампазытар, пісьменьнік, кінарэжысэр, кінаактор, тэлеактор |
Навуковая сфэра | індустрыя відэагульняў[d] |
Сайт | peterserafinowicz.com |
Пі́тэр Сымо́н Сэрафіно́віч (па-ангельску: Peter Szymon Serafinowicz; нар. 10 ліпеня 1972) — брытанскі актор і шоў-мэн беларускага паходжаньня. Дзед Пітэра Сэрафіновіча — Сымон Серафіновіч (паводле іншых зьвестак — Серафімовіч), ураджэнец Беларусі.
Пітэр Сэрафіновіч нарадзіўся ў Лівэрпулі, дзе наведваў каталіцкую пачатковую школу.[2]
У 1993 Сэрафіновіч дэбютаваў у этэры на радыё BBC Radio 1, у шоў The Knowledge. У 1998 ён упершыню зьявіўся на тэлевізіі ў шоў Comedy Nation і You are Here. З таго часу ён граў шмат роляў рознага пляну ў тэлесэрыялах на брытанскай і амэрыканскай тэлевізіі.
Таксама Пітэр Сэрафіновіч вядомы ў якасьці актора агучаньня, у рэкляме, дубляжы. Найбольш вядомая яго праца ў агучаньні — Дарт Маўл у фільме Зорныя войны. Эпізод I: Цьмяная пагроза[3].
Дзед Пітэра Сэрафіновіча, Сымон Серафіновіч, абвінавачваўся ў злачынствах, зьдзейсьненых у Беларусі ў часы Другой сусьветнай вайны, але ня быў асуджаны з-за стану здароўя[4]. Паводле зьвестак, Серафіновіч, былы капрал Войска Польскага, кіраваў паліцыянтамі ў родным Міры і быў датычны да зьнішчэньня мясцовага габрэйскага насельніцтва ў 1941 г. Пасьля вайны Серафіновіч асеў у Вялікай Брытаніі, дзе быў сябрам палітычна-вайсковай арганізацыі Беларускі Вызвольны Рух[5].
Пітэр Сэрафіновіч жанаты з акторкай Сарай Александэр[3], ад якой мае сына.
Ягоны брат Джэймз Сэрафіновіч — сцэнарыст і рэжысэр[6], сястра Гэлэн — замужам за сцэнарыстам Грэгэмам Лінэганам.