«Піянэр-10» (па-ангельску: Pioneer 10, Pioneer F) — бесьпілётны касьмічны апарат-станцыя NASA, прызначаны галоўным чынам для вывучэньня Юпітэра. Гэта быў першы апарат, які праляцеў ля Юпітэра і сфатаграфаваў яго з космасу. Апарат-блізьнюк «Піянэр-11» дасьледаваў таксама Сатурн.
Старт апарата адбыўся 3 сакавіка 1972 году.
У 1983 годзе аўтаматычная станцыя мінула арбіту Плютона і стала першым запушчаным зь Зямлі апаратам, які пакінуў межы Сонечнай сыстэмы.
Апошні сыгнал ад «Піянэра-10» быў атрыманы 23 студзеня 2003 году.[1] Паведамлялася, што «Піянэр-10» накіроўваецца ў бок Альдэбарана. Калі зь ім нічога ня здарыцца на шляху, ён дасягне навакольляў зоркі праз 2 мільёны гадоў.[1]
Піянэр-10 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|