П’ер Трудо | |
П’ер Трудо ў 1980 годзе | |
15-ы прэм’ер-міністар Канады | |
---|---|
20 красавіка 1968 — 4 чэрвеня 1979 | |
Папярэднік: | Лэстэр Боўлз Пірсан |
Наступнік: | Джо Кларк |
3 сакавіка 1980 — 30 чэрвеня 1984 | |
Папярэднік: | Элан Макірхэн |
Наступнік: | Джон Тэрнэр |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
18 кастрычніка 1919 Манрэаль, Канада |
Памёр: |
28 верасьня 2000 Манрэаль, Канада |
Партыя: | Лібэральная партыя Канады |
Сужэнец: | Маргарэт Трудо |
Дзеці: | Жустын, Аляксандар, Мішэль, Сара Элізабэт |
Бацька: | Шарль Трудо[d] |
Маці: | Грэйс Эліёт[d][1] |
Адукацыя: |
Манрэальскі ўнівэрсытэт, Гарвардзкі ўнівэрсытэт, Інстытут палітычных дасьледаваньняў, Лёнданская школа эканомікі |
Узнагароды: | |
Жазэф Філіп П’ер Іў Эліёт Трудо (па-француску: Joseph Philippe Pierre Yves Elliott Trudeau; 18 кастрычніка 1919, Манрэаль, Канада — 28 верасьня 2000, Манрэаль, Канада) — 15-ы прэм’ер-міністар Канады з 20 красавіка 1968 году па 4 чэрвеня 1979 году, а затым з 3 сакавіка 1980 году па 30 чэрвеня 1984 году.
Трудо пачаў сваю палітычную кар’еру ў якасьці адвакату й палітычнага актывісту ў Квэбэке. У 1960 годзе ён увайшоў у фэдэральную палітыку, далучыўшыся да Лібэральнай партыі Канады. Ён быў прызначаны парлямэнцкім сакратаром Лэстэра Пірсана, а затым стаў ягоным міністрам юстыцыі. Са сваёй базы ў Манрэалі, Трудо ўзяў пад свой кантроль партыю й стаў ейным харызматычным натхняльным лідэрам. З канца 1960-х да сярэдзіны 1980-х гадох, ён дамінаваў на канадзкай палітычнай сцэне й выклікаў гарачую рэакцыю. «Чыньнік, перш чым запал» быў ягоным асабістым дэвізам[2]. Ён сышоў з палітыкі ў 1984 годзе, калі Джон Тэрнэр зьмяніў яго на пасадзе прэм’ер-міністра.
Прыхільнікі ўхваляюць сілу інтэлекту Трудо[3] й ягоную палітычную праніклівасьць у захаваньні нацыянальнага адзінства супраць руху Квэбэка да сувэрэнітэту, падаўленьні бязладзьдзя, а таксама стварэньне Хартыі правоў і свабодаў у Канстытуцыі Канады[4]. Крытыкі абвінавачваюць яго ў фанабэрстве, безгаспадарчасьці й празьмерна фэдэральным падыходзе ў адносінах да правінцыяў, асабліва ў спробе разьмеркаваць нафтавыя багацьці прэрыяў.
П’ер Трудо — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў