Рабіньню | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 студзеня 1984[1][2][3] (40 гадоў) | |
Рост | 172 см | |
Вага | 71 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2005 2005—2008 2008—2010 2010 2010—2015 2014—2015 2015—2016 2016—2018 2018—2019 2019—2020 2020 |
Сантус Рэал Мадрыд Манчэстэр Сіці → Сантус (арэнда) Мілян → Сантус (арэнда) Гуанчжоў Эвэргранд Атлетыку Мінэйру Сывасспор Істанбул Башакшэхір Сантус |
108 (47) 101 (25) 41 (14) 2 (0) 108 (25) 20 (6) 9 (3) 60 (19) 30 (12) 32 (4) 0 (0) |
Зборныя | ||
2003—2017 | Бразылія | 100 (28) |
Робсан дэ Соўза (па-партугальску: Robson de Souza) больш вядомы як Рабіньню (парт. Robinho; нарадзіўся 25 студзеня 1984 году, Сан-Вісэнці, Бразылія) — былы бразыльскі футбаліст, нападнік. Гулец нацыянальнай зборнай Бразыліі. Рабіньню вядомы сваім кантролем мяча, інстынктамі атакі й хуткасьцю[4]. У 1999 годзе, усяго ў 15 гадоў, Рабіньню быў асабіста абраны Пэле, як ягоны спадчыньнік.
З шасьці гадоў пачаў займацца ў футбольнай акадэміі клюбу «Бэйра-Мар». У 1993 годзе Рабіньню ў складзе бразыльскай міні-футбольнай каманды «Партуарыёс» забіў 73 мячы, пасьля чаго быў прыцягнуты ў сыстэму «Сантусу». Правёўшы шэсьць гадоў у складзе юнацкай каманды, Рабіньню падпісаў свой першы ў кар’еры кантракт з «Сантусам» і пачаў рэгулярна гуляць у асноўным складзе. У сэзоне 2002 году выйграў свой першы чэмпіянат Бразыліі па футболе.
На наступны год зноўку атрымаў тытул чэмпіёна Бразыліі, ім пачалі цікавіцца эўрапейскія гранды. Са скандалам сыходзіў з роднага клюбу, адмаўляючыся выступаць за каманду ў знак пратэсту супраць нежаданьня прадаць яго ў Эўропу.
31 ліпеня 2005 году перайшоў у мадрыдзкі «Рэал» за 25 млн эўра. Дэбютаваў у Ля Лізе 28 жніўня 2005 году ў матчы супраць «Кадысу».
У ходзе летняга трансфэрнага акна 2008 году Рабіньню быў блізкі да пераходу ў лёнданскі «Чэлсі», аднак 1 верасьня 2008 году перайшоў у «Манчэстэр Сіці», заключыўшы чатырохгадовы кантракт. За яго была заплачана рэкордная сума £32.5 млн[5] (42.5 млн эўра)[6].
31 жніўня 2010 году падпісаў кантракт з італьянскім клюбам «Мілян» тэрмінам на 4 гады[7]. Да гэтага гулец правёў некаторы час у арэндзе ў бразыльскім «Сантусе». У жніўні 2014 году зноўку быў адпраўлены ў арэнду ў бразыльскі клюб. У маі наступнага году ён разарваў кантракт зь «Мілянам» і 30 чэрвеня сышоў з «Сантусу».
16 ліпеня 2015 году Рабіньню падпісаў кантракт на шэсьць месяцаў зь кітайскім клюбам Гуанчжоў Эвэргранд, які гуляў у Супэрлізе Кітаю. На той момант мэнэджарам гэтага клюбу быў суайчыньнік Рабіньню Луіс Фэліпэ Скалары. У гэты пэрыяд Рабіньню гуляў у адной камандзе зь яшчэ адным гульцом зборнай Бразыліі Паўліньню[5]. Першы неафіцыйны матч у складзе кітайскай каманды ён згуляў 23 ліпеня 2015 году ў таварыскім матчы з Мюнхэнскай Баварыяй. У складзе «Эвэргранда» Рабіньню стаў пераможцам кітайскай Супэрлігі. 1 лютага 2016 году Рабіньню стаў вольным агентам, пасьля таго, як ягоны кантракт з «Эвэрграндам» скончыўся.
11 лютага Рабіньню вярнуўся на радзіму, дзе падпісаў кантракт з клюбам «Атлетыку Мінэйру» на два гады. У 2016 годзе ён забіў больш за ўсіх галоў у Бразыліі. У фінале чэмпіянату штату Мінас-Жэрайс Рабіньню забіў гол у вароты Крузэйра Бэлу-Арызонці, што прынесла перамогу ягонай камандзе. У сьнежні 2017 году пасьля сканчэньня кантракту сышоў з клюбу. За гэты час ён забіў 38 гадоў у 109 гульнях. 23 студзеня 2018 году Рабіньню падпісаў кантакт з клюбам «Сывасспор» турэцкай Супэрлігі.
13 ліпеня 2003 году Рабіньню дэбютаваў у зборнай Бразыліі ў матчы супраць зборнай Мэксыкі.
«Сантус»:
«Рэал Мадрыд»:
«Мілян»:
«Гуанчжоў Эвэргранд»[6]:
«Атлетыку Мінэйру»:
«Істанбул Башакшэхір»:
Бразылія: