Растоў | |||||
Поўная назва |
па-татарску: Ростселмаш па-татарску: Ростов | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1930 | ||||
Горад | Растоў-на-Доне, Расея | ||||
Стадыён |
Растоў-Арэна Умяшчальнасьць: 45 000 | ||||
Кіраўнік | Растоўская вобласьць | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | ||||
· 2023—2024 | 7 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fc-rostov.ru (рас.) |
«Расто́ў» (па-расейску: Ростов) — расейскі футбольны клюб з гораду Растоў-на-Доне, заснаваны ў 1930 годзе.
Уладальнік Кубка Расеі (2014). Клюб зьяўляецца ААТ, кантрольны пакет акцыяў якога належыць адміністрацыі Растоўскай вобласьці. Заснаваны 10 траўня 1930 году як каманда будаўнікоў заводу «Растсельмаш», пасьля заканчэньня будаўніцтва застаўся пры заводзе[2]. У 1950 годзе клюб упершыню прыняў удзел у розыгрышы чэмпіянату СССР па футболе, найвышэйшага выніку дасягнуў у 1991 годзе, заняўшы 4-е месца ў турніры клубаў першай лігі, што дазволіла клюбу ўжо наступны сэзон пачаць у элітным дывізіёне толькі што ўтворанага чэмпіянату Расеі. Найвышэйшым дасягненьнем у чэмпіянаце Расеі для клюбу зьяўляецца 2 месца, на якім клюб разьмясьціўся паводле вынікаў чэмпіянату краіны 2015—2016 гадоў. Зьяўляецца ўдзельнікам 24-х турніраў розыгрышу Кубка СССР па футболе, найвышэйшай мяжой у гэтых турнірах зьяўляецца раўнд 1/16 фіналу, дасягнуты ў 1954, 1964 і 1987 гадох, а таксама ўсіх розыгрышаў Кубка Расеі. Клюб двойчы прымаў удзел у Кубку Інтэртота, стаў паўфіналістам турніру 1999 году. Клюб ёсьць пераможцам першага дывізіёну ПФЛ 2008 году.
Да 2018 году хатнім стадыёнам клюбу была арэна Алімп-2, які раней быў вядомы як стадыён Растсельмаш. Пасьля будаўніцтва Растоў-Арэна стала хатнім стадыёнам клюбам.
|
|