Рафал Тшаскоўскі | |
па-польску: Rafał Trzaskowski | |
![]() | |
з 22 лістапада 2018 | |
Папярэднік | Ганна Гранкевіч-Вальц[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
17 студзеня 1972[1][2] (53 гады) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Малгажата Тшаскоўская[d][4] |
Бацька: | Анджэй Тжаскоўскі[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Рафал Казімеж Тшаскоўскі (па-польску: Rafał Kazimierz Trzaskowski; нар. 17 студзеня 1972, Варшава) — польскі палітык, доктар гуманітарных навук. Прэзыдэнт Варшавы з 22 лістапада 2018 году.
Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту VII скліканьня (2009—2013)[5], у 2013—2014 гг. — міністар адміністрацыі і ўкараненьня лічбавых тэхналёгіяў, у 2014—2015 гг. — віцэ-міністар замежных справаў па эўрапейскіх пытаньнях, дэпутат Суйму VIII скліканьня (2015—2018)[6]. З 2020 году — віцэ-старшыня партыі «Грамадзянская плятформа». 15 траўня 2020 году абраны кандыдатам ад Грамадзянскай кааліцыі на выбарах прэзыдэнта Польшчы[7].
Пасьля першага туру галасаваньня 28 чэрвеня 2020 году выйшаў у другі тур разам зь дзейным прэзыдэнтам Анджэям Дудам.
У сьнежні 2019 году Тшаскоўскі выклікаў скандал сваёй заявай, што над Варшавай «стаіць беларускі дух» і што прагнаць яго здольныя зьмены, якія ён прапануе. Прэс-сакратар мэрыі патлумачыў тады Свабодзе, што Тшаскоўскі меў на ўвазе савецкую архітэктуру сталіцы[8].