Робэрт Сабаліч | ||
---|---|---|
![]() | ||
Рост | 183 см | |
Вага | 90 кг | |
Пазыцыя | скрайні нападнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 18 верасьня 1988[1] (36 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Алімпія | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2006 — цяпер |
Ро́бэрт Са́баліч (па-славенску: Robert Sabolič; нар. 18 верасьня 1988 году) — славенскі хакеіст, нападнік клюбу «Алімпія» і нацыянальнай зборнай Славеніі.
Пачынаў кар’еру на радзіме ў клюбе «Есэніцэ», а потым «Акроні». Пазьней гуляў за швэдзкі клюб «Сёдэртэлье»[2]. У сэзоне 2013—2014 году ў складзе «Інгальштату» стаўся чэмпіёнам Нямеччыны[3][4]. Сабаліч згуляў важную ролю ў посьпеху клюбу, зарабіўшы 14 пунктаў (9 галоў, 4 перадачы) у 21 гульні розыгрышу плэй-оф[5]. Пасьля двух сэзонаў, праведзеных у ніжагародзкім «Тарпэда», Сабаліч сышоў з Кантынэнтальнай хакейнай лігі, склаўшы 26 ліпеня 2019 году гадавы кантракт з швайцарскім клюбам «Амбры-Піёта»[6]. Пасьля гуляў за швэдзкі «Оскарсгамн», нямецкі «Крэфэльд Пінгвін» і аўстрыйскі «Філях».